Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьці перапахавалі астанкі 1214 вязьняў гета

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.05.2019 11:07
У цырымоніі ўдзельнічалі кіраўніцтва горада, дыпляматы, члены габрэйскіх аб'яднаньняў і рэлігійных абшчын.
Сьцяг Ізраіля.Сьцяг Ізраіля.Photo: Etereuti/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Берасьці перапахавалі астанкі 1214 вязьняў гета
У цырымоніі ўдзельнічалі кіраўніцтва горада, дыпляматы, члены габрэйскіх аб'яднаньняў і рэлігійных абшчын.
У Берасьці перапахавалі парэшткі 1 214 габрэяў, знойдзеныя ў студзені-сакавіку 2019 году падчас будаўніцтва элітнага квартала ў цэнтры горада, піша „Брестская газета”.
Жалобная цырымонія прайшла днём 22 траўня на Паўночных могілках пад Берасьцем ля памятнага знака, дзе раней былі пахаваныя астанкі 1 549 габрэяў, па-зьверску закатаваных фашыстамі ў гады вайны.
Удзел у цырымоніі ўзялі кіраўніцтва горада, прадстаўнікі дыпляматычных місій Нямеччыны, Польшчы, Расеі, ЗША, Украіны, Чэхіі й іншых краін, члены габрэйскіх грамадзкіх аб'яднаньняў і рэлігійных абшчын Ізраіля й Беларусі й іншыя.
„Цяпер на гэтым месцы мы робім перапахаваньне часьцінкі нашага сэрца, часьцінкі сваёй магчымай будучыні. Шкада людзей. Шкада дзяцей, што не нарадзіліся. Кім бы яны ні сталі, калі б былі жывыя (…) Афіцыйна хачу заявіць: мы й надалей будзем працягваць у Берасьці работу па ўшанаваньні ахвяраў Галакосту. Гэта нашы прынцыпы, гэта прынцыпы нашай дзяржаўнай палітыкі”, — сказаў старшыня Берасьцейскага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.
Кіраўнік Рады беларускіх грамадзкіх аб'яднаньняў і грамад Уладзімір Чарніцкі ад імя старшыні Сусьветнага габрэйскага кангрэса Рональда Лаўдара падзякаваў беларускім уладам за тое, што яны „пасьля ўсіх хваляваньняў наконт правядзеньня будаўніцтва на гэтым участку, узялі на сябе маральную адказнасьць за забесьпячэньне належнага годнага перапахаваньня больш за тысячу рэшткаў ахвяраў Галакосту”, знойдзеных у цэнтры Берасьця.
nn.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт