Ужо 7,5 млн пэнсіянэраў у Польшчы атрымалі „трынаццатку”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.05.2019 10:01
Апошні транш аднаразовай дапамогі для пэнсіянэраў будзе выплачаны 25 траўня.
Mіністар сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска. PAP/Lech Muszyński
Ужо 7,5 млн пэнсіянэраў у Польшчы атрымалі „трынаццатку”
Апошні транш аднаразовай дапамогі для пэнсіянэраў будзе выплачаны 25 траўня.
Ужо больш за 7,5 млн пэнсіянэраў атрымала гэтак званую 13-ю пэнсію, то бок аднаразовую дапамогу ў памеры мінімальнай пэнсіі ў краіне. Пра гэта паведаміла міністар сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска (Elżbieta Rafalska).
Апошні транш „трынаццаткі” будзе выплачаны 25 траўня.
Эльжбета Рафальска: Калі нехта хвалюецца, ці атрымае сродкі да канца месяца, то я супакойваю: «Шаноўнае спадарства, апошні транш будзе выплачаны 25 траўня».
„13-я пэнсія” – гэта адзін з элемэнтаў прынятай сёлета праграмы па сацыяльнай дапамозе, якую называюць таксама „Пяцёркай Качыньскага”. Пэнсіянэры й інваліды атрымаюць па каля 250 эўра без выліку падаткаў і збораў, то бок больш за 200 эўра на руку.
аз
Ужо больш за 7,5 млн пэнсіянэраў атрымала гэтак званую 13-ю пэнсію, то бок аднаразовую дапамогу ў памеры мінімальнай пэнсіі ў краіне. Пра гэта паведаміла міністар сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска (Elżbieta Rafalska).
Апошні транш „трынаццаткі” будзе выплачаны 25 траўня.
Эльжбета Рафальска: Калі нехта хвалюецца, ці атрымае сродкі да канца месяца, то я супакойваю: „Шаноўнае спадарства, апошні транш будзе выплачаны 25 траўня”.