Logo Polskiego Radia
Print

Самалёты НАТА перахапілі расейскія зьнішчальнікі ў небе над Летувай

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 20.05.2019 17:08
Зьнішчальнікі альянсу ўдзельнічаюць у місіі аховы паветранай прасторы краінаў Балтыі Baltic Air Policing.
PAP/EPA/HOTLI SIMANJUNTAK

Самалёты НАТА перахапілі расейскія зьнішчальнікі ў небе нада Летувай
Шэсьць разоў на працягу мінулага тыдня самалёты Паўночнаатлянтычнага Альянсу перахоплівалі расейскія баявыя самалёты. Прэ гэта паведаміла летувіскае міністэрства абароны. Зьнішчальнікі альянсу ўдзельнічаюць у місіі аховы паветранай прасторы краінаў Балтыі Baltic Air Policing,
У пэрыяд з 13 па 19 траўня самалёты блёку НАТА перахоплівалі ў паветранай прасторы альянсу расейскі транспартны самалёт Ан-26, тры разы самалёты Іл-22 і таксама пяць разоў зьнішчальнікі Су-27. Усе самалёты ляцелі ў бок Расеі, сярод іншага ў накірунку Калінінградзкай вобласьці.
На дадзены момант паветраную прастору прыбалтыйскіх краінаў абараняе вугорская эскадра, на ўзбраеньні якой знаходзяцца зьнішчальнікі JAS-39. Вугорцаў падтрымліваюць гішпанцы на самалётах F-16 і Typhoon.

Шэсьць разоў на працягу мінулага тыдня самалёты Паўночнаатлянтычнага Альянсу перахоплівалі расейскія баявыя самалёты. Прэ гэта паведаміла летувіскае міністэрства абароны. Зьнішчальнікі альянсу ўдзельнічаюць у місіі аховы паветранай прасторы краінаў Балтыі Baltic Air Policing.

У пэрыяд з 13 па 19 траўня самалёты блёку НАТА перахоплівалі ў паветранай прасторы альянсу расейскі транспартны самалёт Ан-26, тры разы самалёты Іл-22 і таксама пяць разоў зьнішчальнікі Су-27. Усе самалёты ляцелі ў бок Расеі, сярод іншага ў накірунку Калінінградзкай вобласьці.

На дадзены момант паветраную прастору прыбалтыйскіх краінаў абараняе вугорская эскадра, на ўзбраеньні якой знаходзяцца зьнішчальнікі JAS-39. Вугорцаў падтрымліваюць гішпанцы на самалётах F-16 і Typhoon.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт