Дональд Трамп прыгразіў Ірану
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
20.05.2019 13:01
«Калі Іран захоча ваяваць – гэта будзе афіцыйны канец Ірану. Ніколі не пагражайце Злучаным Штатам».
Дональд ТрампPAP/EPA/ERIK S. LESSER
Дональд Трамп прыгразіў Ірану
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп папярэдзіў Іран аб недапушчальнасьці дзеяньняў, які могуць нанесьці шкоду амэрыканскім інтарэсам. «Калі Іран хоча ваяваць – гэта будзе афіцыйны канец Ірану. Ніколі не пагражайце Злучаным Штатам» – напісаў амэрыканскі прэзыдэнт на сваім афіцыйным акаўнце ў сацыяльнай сетцы Twitter.
На мінулым тыдні гвалтоўна абвастрыліся адносіны паміж Вашынгтонам ды Тэгеранам. На фоне напружанасьці ў рэгіёне, адбыўся напад на чатыры танкеры, якія знаходзіліся ў тэрытарыяльных водах Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Таксама баявікі групоўкі «Хуці» узялі на сябе адказнасьць за зьнішчэньне станцыі пампаваньня нафты ў Саудаўскай Аравіі.
Нагадаем канфлікт паміж ЗША й Іранам абавастрыўся пасьля таго, як іранскі рэжым абвясьціў аб частковым выхадзе з так званага «ядзернага пагадненьня». Таксама ў траўні Злучаныя Штаты ўвялі супраць Ірану чарговыя санкцыі.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп папярэдзіў Іран аб недапушчальнасьці дзеяньняў, які могуць нанесьці шкоду амэрыканскім інтарэсам. «Калі Іран захоча ваяваць – гэта будзе афіцыйны канец Ірану. Ніколі не пагражайце Злучаным Штатам» – напісаў амэрыканскі прэзыдэнт на сваім афіцыйным акаўнце ў сацыяльнай сетцы Twitter.

IAR/эж