Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнты Польшчы й Італіі прымуць удзел ва ўрачыстасьцях на Монтэ-Касіна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.05.2019 15:01
Сёньня ў Італіі праходзяць галоўныя ўрачыстасьці з нагоды 75-годзьдзя бітвы пад Монтэ-Касіна.
Сёньня ў Італіі праходзяць галоўныя ўрачыстасьці з нагоды 75-годзьдзя бітвы пад Монтэ-Касіна.Сёньня ў Італіі праходзяць галоўныя ўрачыстасьці з нагоды 75-годзьдзя бітвы пад Монтэ-Касіна.PAP/Leszek Szymański

Прэзыдэнты Польшчы й Італіі прымуць удзел ва ўрачыстасьцях на Монтэ-Касіна
Сёньня ў Італіі праходзяць галоўныя ўрачыстасьці з нагоды 75-годзьдзя бітвы пад Монтэ-Касіна.
Прэзыдэнты Польшчы й Італіі прымуць удзел у сьвяткаваньні 75-годзьдзя бітвы пад Монтэ-Касіна. Урачыстасьці на Польскіх ваенных могілках пачнуцца сёньня а 17:00 гадзіне імшой, якую будзе служыць палявы біскуп Войска Польскага Юзэф Гуздэк (Józef Guzdek).
Паводле кіраўніка Ўпраўленьня па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асобаў Яна Юзэфа Каспшыка (Jan Józef Kasprzyk) чакаецца, што ў мерапрыемстве прыме ўдзел больш за 2,5 тысячы чалавек.
„Гэта будзе самае вялікае ў пасьляваеннай гісторыі сьвяткаваньне гадавіны бітвы”, - адзначыў Каспшык.
У цырымоніі прымуць удзел таксама вэтэраны арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса, якія ўжо некалькі дзён знаходзяцца ў Італіі й падарожнічаюць па месцах зьвязаных з баямі пад Монтэ-Касіна. Пасьля заканчэньня галоўнай цырымоніі зь імі сустрэнецца прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Заплянаваная таксама сустрэча прэзыдэнтаў Польшчы й Італіі. Дарэчы кіраўнік італьянскай дзяржавы ўпершыню ў гісторыі прыме ўдзел у сьвяткаваньні гадавіны бітвы пад Монтэ-Касіна.
Спроба ўзяцьця палякамі ўзвышша працягваліся з 11 па 18 траўня 1944 году й паглынула жыцьці больш за тысячы польскіх жаўнераў. Канчаткова, пасьля сямі дзён на будынку манастыра на Монтэ-Касіна залунаў польскі сьцяг.
Перамога польскіх жаўнераў прарвала гэтак званую „лінію Густава” й адкрыла саюзьнікам шлях у Рым.
аз

Прэзыдэнты Польшчы й Італіі прымуць удзел у сьвяткаваньні 75-годзьдзя бітвы пад Монтэ-Касіна. Урачыстасьці на Польскіх ваенных могілках пачнуцца сёньня а 17:00 гадзіне імшой, якую будзе служыць палявы біскуп Войска Польскага Юзэф Гуздэк (Józef Guzdek).

Паводле кіраўніка Ўпраўленьня па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асобаў Яна Юзэфа Каспшыка (Jan Józef Kasprzyk) чакаецца, што ў мерапрыемстве прыме ўдзел больш за 2,5 тысячы чалавек.

„Гэта будзе самае вялікае ў пасьляваеннай гісторыі сьвяткаваньне гадавіны бітвы”, - адзначыў Каспшык.

У цырымоніі прымуць удзел таксама вэтэраны арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса, якія ўжо некалькі дзён знаходзяцца ў Італіі й падарожнічаюць па месцах зьвязаных з баямі пад Монтэ-Касіна. Пасьля заканчэньня галоўнай цырымоніі зь імі сустрэнецца прэзыдэнт Анджэй Дуда.

Заплянаваная таксама сустрэча прэзыдэнтаў Польшчы й Італіі. Дарэчы кіраўнік італьянскай дзяржавы ўпершыню ў гісторыі прыме ўдзел у сьвяткаваньні гадавіны бітвы пад Монтэ-Касіна.

Спроба ўзяцьця палякамі ўзвышша працягвалaся з 11 па 18 траўня 1944 году й паглынула жыцьці больш за тысячы польскіх жаўнераў. Канчаткова, пасьля сямі дзён на будынку манастыра на Монтэ-Касіна залунаў польскі сьцяг.

Перамога польскіх жаўнераў прарвала гэтак званую „лінію Густава” й адкрыла саюзьнікам шлях у Рым.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт