У Старым Сончы праходзіць першы Польска-вугорскі форум
Форум прысьвечаны ўмацаваньню адносін паміж абедзьвюма краінамі.
Каля 200 удзельнікаў з Польшчы, Вугоршчыны й іншых краін рэгіёну прымуць удзел у першым Польска-вугорскім форуме, які пачаўся сёньня ў Старым Сончы (Stary Sącz), на поўдні Польшчы.
Гасьцямі мерапрыемства зьяўляюцца міністры, прадстаўнікі мясцовых уладаў, дыпляматы, прадпрымальнікі й экспэрты зь міжнародных аналітычных цэнтраў.
Форум прысьвечаны ўмацаваньню адносін паміж абедзьвюма краінамі. У праграме - дыскусіі й сустрэчы, пленарнае паседжаньне, падчас якога будзе абмяркоўвацца эканамічнае й палітычнае супрацоўніцтва паміж Варшавай - Будапэштам, а таксама роля абедзьвюх краін у структурах Эўрапейскага Зьвязу. З польскага боку ў паседжаньні прымуць удзел, між іншым, сьпікер Сэйму Марэк Кухціньскі (Marek Kuchciński) і віцэ-прэм’ер Бэата Шыдла.
У рамках форуму заплянаваныя таксама сэмінары, задачай якіх зьяўляецца абмен вопытам.
Польска-вугорскі форум арганізаваў Усходні інстытут. Партнэрам мерапрыемства зьяўляецца Сэйм Польшчы. Форум закончыцца заўтра.
аз
Каля 200 удзельнікаў з Польшчы, Вугоршчыны й іншых краін рэгіёну прымуць удзел у першым Польска-вугорскім форуме, які пачаўся сёньня ў Старым Сончы (Stary Sącz), на поўдні Польшчы.
Гасьцямі мерапрыемства зьяўляюцца міністры, прадстаўнікі мясцовых уладаў, дыпляматы, прадпрымальнікі й экспэрты зь міжнародных аналітычных цэнтраў.
Форум прысьвечаны ўмацаваньню адносін паміж абедзьвюма краінамі. У праграме - дыскусіі й сустрэчы, пленарнае паседжаньне, падчас якога будзе абмяркоўвацца эканамічнае й палітычнае супрацоўніцтва паміж Варшавай - Будапэштам, а таксама роля абедзьвюх краін у структурах Эўрапейскага Зьвязу.
З польскага боку ў паседжаньні прымуць удзел, між іншым, сьпікер Сэйму Марэк Кухціньскі (Marek Kuchciński) і віцэ-прэм’ер Бэата Шыдла.