У Польшчы адбудзецца „Ноч музэяў”
Акцыя прымеркаваная да Міжнароднага дня музэяў, які адзначаецца 18 траўня.
Незвычайныя выставы, экспанаты, якія рэдка паказваюць, спэцыяльныя канцэрты й кінапаказы – усё гэта можна будзе пабачыць падчас „Ночы музэяў”, якая пройдзе ў Польшчы з 18 на 19 траўня. Традыцыйна ў акцыі прымае ўдзел шмат польскіх гарадоў.
Толькі ў Варшаве ў гэтую ноч свае дзьверы для наведвальнікаў адкрыюць больш за 260 розных устаноў. Сярод іх: музэі, тэатры, галерэі, бібліятэкі, кінатэатры, а нават суды й сядзібы паліцыі.
Лейтматывам сёлетняй „Ночы музэяў” у Варшаве зьяўляецца 30-годзьдзе выбараў у чэрвені 1989 году.
„Ноч музэяў” прымеркаваная да Міжнароднага дня музэяў, які адзначаецца 18 траўня. Ідэя акцыі – даць наведвальнікам магчымасьць наведаць установы, якія нармальна не даступныя для публікі. Усё гэта бясплатна або за сымбалічную аплату.
„Ноч музэяў” акрамя Варшавы арганізоўваюць таксама ў Хожаве, Шчэціне, Кельцах, Вроцлаве, Любліне, Ольштыне і г.д. У сваю чаргу ў Кракаве акцыя адбылася мінулай ночы.
аз
Незвычайныя выставы, экспанаты, якія рэдка паказваюць, спэцыяльныя канцэрты й кінапаказы – усё гэта можна будзе пабачыць падчас „Ночы музэяў”, якая пройдзе ў Польшчы з 18 на 19 траўня. Традыцыйна ў акцыі прымае ўдзел шмат польскіх гарадоў.
Толькі ў Варшаве ў гэтую ноч свае дзьверы для наведвальнікаў адкрыюць больш за 260 розных устаноў. Сярод іх: музэі, тэатры, галерэі, бібліятэкі, кінатэатры, а нават суды й сядзібы паліцыі.
Лейтматывам сёлетняй „Ночы музэяў” у Варшаве зьяўляецца 30-годзьдзе выбараў у чэрвені 1989 году.
„Ноч музэяў” прымеркаваная да Міжнароднага дня музэяў, які адзначаецца 18 траўня. Ідэя акцыі – даць наведвальнікам магчымасьць наведаць установы, якія нармальна недаступныя для публікі. Усё гэта бясплатна або за сымбалічную аплату.