Logo Polskiego Radia
Print

У Кіёта адкрыецца польска-японская выстава сучаснага мастацтва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.05.2019 13:01
Згаданая падзея пачынае сьвяткаваньне 100-годзьдзя ўстанаўленьня дыпляматычных адносін паміж краінамі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: renzoreggiani/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Кіёта адкрыецца польска-японская выстава сучаснага мастацтва
Згаданая падзея пачынае сьвяткаваньне 100-годзьдзя ўстанаўленьня дыпляматычных адносін паміж краінамі.
Сёньня ў Кіёта ў Японіі адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё найбуйнейшай у гісторыі польска-японскіх адносінаў выставы сучаснага мастацтва. Згаданая падзея пачынае сьвяткаваньне 100-годзьдзя ўстанаўленьня дыпляматычных адносін паміж Польшчай і Японіяй.
Першая выстава ў рамках праекта „Celebration” будзе паказана ў важным для японцаў месцы, то бок у замку Нідзё ў Кіёта. Аб’ект з XVII стагодзьдзя ўнесены ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.
Выставу адкрые намесьнік міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Польшчы Павел Левандоўскі (Paweł Lewandowski).
Да ўдзелу ў праекце былі запрошаныя больш за 20 артыстаў і мастацкіх групаў зь Японіі й Польшчы. У рамках праекту выставы будуць паказаныя таксама ў Познані й Шчэціне. Галоўным арганізатарам і мэцэнатам праекта зьяўляецца Інстытут Адама Міцкевіча.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт