Logo Polskiego Radia
Print

Вэтэраны арміі Андэрса наведваюць Монтэ-Касіна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.05.2019 10:03
З нагоды 75-й гадавіны бітвы пад Монтэ-Касіна яны наведваюць магілы сваіх калегаў.
Вэтэраны арміі Андэрса наведваюць Монтэ-Касіна.Вэтэраны арміі Андэрса наведваюць Монтэ-Касіна.PAP/Leszek Szymański

Вэтэраны арміі Андэрса наведваюць Монтэ-Касіна
Палякі адзначаюць 75-годзьдзе бітвы пад Монтэ-Касіна.
Вэтэраны арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса працягваюць патрыятычную пілігрымкі ў Італію. З нагоды 75-й гадавіны бітвы пад Монтэ-Касіна разам з дзяржаўнай дэлегацыяй яны наведваюць магілы сваіх калегаў. Урачыстасьці, якія будуць працягвацца да 19 траўня, арганізавала Ўпраўленьне па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асобаў.
Старшыня ўпраўленьня Ян Юзэф Каспшык (Jan Józef Kasprzyk) нагадвае, што
75-я гадавіна бітвы гэта выдатны момант нагадаць „чым Эўропа абавязаная Польшчы й польскаму жаўнеру”.
У пілігрымцы прымуць удзел 32 вэтэраны арміі генэрала Андэрса з Польшчы, Вялікабрытаніі, Канады, ЗША, Аўстраліі й Новай Зэляндыі.
У Італію накіруюцца таксама прадстаўнікі найвышэйшых польскіх уладаў, у тым ліку прэзыдэнт Анджэйн Дуда, міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак (Maryjusz Błaszczak), міністар унутраных спраў і адміністрацыі Яахім Брудзіньскі (Joachim Brudzinski), міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска(Elżbeta Rafalska), прадстаўнікі арміі, Інстытуту нацыянальнай памяці й гісторыкі.
Візыт вэтэранаў пачаўся 16 траўня малітвай ля магілы сьв. Яна Паўла ІІ у Базыліцы сьв Пятра ў Ватыкане. У гэты дзень вэтэраны наведалі могілкі ў Міньяно-Монтэ-Лунга. 17 траўня дэлегацыя навала П’едзімонтэ-Сан-Джэрмано й пагорак, за які ў траўні 1944 году працягвалася пяцідзённая заўзятая барацьба. У гэты дзень адбылася таксама цырымонія ўскладаньня вянкоў да помніка генэралу Ўладзіславу Андэрсу ў Касіна й да помніка 3-й Карпацкай стралковай дывізіі на ўзгорку нр. 593.
Цэнтральныя ўрачыстасьці з нагоды 75-й гадавіны бітвы пад Монтэ-Касіна пройдуць у суботу 18 траўня на Польскіх ваенных могілках у Монтэ-Касіна з удзелам прэзыдэнтаў Польшчы й Італіі. Варта ўспомніць, што ўпершыню кіраўнік Італіі будзе прысутнічаў на сьвяткаваньні гадавіны бітвы.
У апошні дзень, 19 траўня, польская дэлегацыя ўскладзе кветкі да помніка загінулым жаўнерам 2-га Польскага корпуса ў Сан-Віторыё дэль Лацыё.
radiomaryja.pl/аз

Вэтэраны арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса працягваюць патрыятычную пілігрымкі ў Італію. З нагоды 75-й гадавіны бітвы пад Монтэ-Касіна разам з дзяржаўнай дэлегацыяй яны наведваюць магілы сваіх калегаў. Урачыстасьці, якія будуць працягвацца да 19 траўня, арганізавала Ўпраўленьне па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асобаў.

Старшыня ўпраўленьня Ян Юзэф Каспшык (Jan Józef Kasprzyk) нагадвае, што 75-я гадавіна бітвы гэта выдатны момант нагадаць „чым Эўропа абавязаная Польшчы й польскаму жаўнеру”.

У пілігрымцы прымуць удзел 32 вэтэраны арміі генэрала Андэрса з Польшчы, Вялікабрытаніі, Канады, ЗША, Аўстраліі й Новай Зэляндыі.

Візыт вэтэранаў пачаўся 16 траўня малітвай ля магілы сьв. Яна Паўла ІІ у Базыліцы сьв Пятра ў Ватыкане. У гэты дзень вэтэраны наведалі могілкі ў Міньяно-Монтэ-Лунга. 17 траўня дэлегацыя навала П’едзімонтэ-Сан-Джэрманa i ўзвышша, за якoе ў траўні 1944 году працягвалася пяцідзённая заўзятая барацьба. У гэты дзень адбылася таксама цырымонія ўскладаньня вянкоў да помніка генэралу Ўладзіславу Андэрсу ў Касіна й да помніка 3-й Карпацкай стралковай дывізіі на ўзвышшы нр. 593.

Цэнтральныя ўрачыстасьці з нагоды 75-й гадавіны бітвы пад Монтэ-Касіна пройдуць у суботу 18 траўня на Польскіх ваенных могілках у Монтэ-Касіна з удзелам прэзыдэнтаў Польшчы й Італіі. Варта ўспомніць, што ўпершыню кіраўнік Італіі будзе прысутнічаў на сьвяткаваньні гадавіны бітвы.

У апошні дзень, 19 траўня, польская дэлегацыя ўскладзе кветкі да помніка загінулым жаўнерам 2-га Польскага корпуса ў Сан-Віторыё дэль Лацыё.

radiomaryja.pl/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт