Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь будзе настойваць на кампэнсацыі за няякасную нафту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.05.2019 09:11
Гаворка ідзе пра кампэнсацыю прамых і ўскосных коштаў паступленьня няякаснай нафты з РФ.
Магістральныя трубаправоды Ўсходняй ЭўропыМагістральныя трубаправоды Ўсходняй Эўропыcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Беларусь будзе настойваць на кампэнсацыі за няякасную нафту
Гаворка ідзе пра кампэнсацыю прамых і ўскосных коштаў паступленьня няякаснай нафты з РФ.
Беларусь будзе настойваць на кампэнсацыі прамых і ўскосных страт нанесеных няякаснай нафтай з РФ, паведаміў журналістам намесьнік прэм'ера Беларусі Ігар Ляшэнка.
„Мы абмеркавалі з калегамі (расейскімі – рэд.), што кампэнсацыі тут двух відаў: прамыя страты прадпрыемстваў і ўскосныя. З прамымі зразумела - выхад з ладу абсталяваньня. Тут працуюць кампэтэнтныя групы, расейскі бок запэўніў нас, што прадстаўленыя дакумэнтаваныя выдаткі будуць вернутыя беларускаму боку. Мы, натуральна, паднялі й другую справу - пытаньне ўскосных страт”, - сказаў Ігар Ляшэнка.
Віцэ-прэм'ер удакладніў, што гэтыя пытаньні датычацца недаатрыманай выручкі ад транзыту нафты, а таксама недаатрыманай выручкі ад уласнага экспарту.
„Гэтая частка пытаньняў яшчэ будзе абмяркоўвацца з расейскім бокам, віцэ-прэм'ер РФ Дзьмітрый Козак даручыў стварыць рабочую групу з эканамістаў, тэхнолягаў, якія ацэняць страты”, - растлумачыў ён.
Далей, па словах Ігара Ляшэнкі, гэтыя пытаньні будуць адпрацоўвацца віцэ-прэм'ерамі або на больш высокім узроўні.
Адказваючы пытаньне аб памеры кампэнсацыі з-за няякаснай нафты з Расеі, віцэ-прэм'ер падкрэсьліў, што аб выніковай лічбе пакуль казаць заўчасна. Паводле яго слоў, толькі кошт абсталяваньня, якое выйшла з ладу з-за забруджанай нафты на Мазырскім НПЗ складае каля $ 30 млн у эквіваленце. Аднак больш поўная інфармацыя будзе атрыманая падчас капрамонту НПЗ, які плянуецца правесьці да жніўня.
„Мы бачылі, што такая сытуацыя ў Расеі была ў 2000-х гадах. Завод, як правіла, да году адчувае наступствы выхаду з ладу абсталяваньня ад трапленьня хлёру”, - дадаў Ігар Ляшэнка.
Як паведамлялася, „Белнафтахім” 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэньні якасьці расейскай нафты Urals, якая паступае транзытам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ „Гомельтранснафта Дружба”. Узровень хлорарганічных злучэньняў у нафце ў дзясяткі разоў перавышаў гранічныя нормы. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ „Нафтан” - панеслі страты.
„Нафтан” па-ранейшаму працуе на зьніжанай загрузцы з-за недастатковага аб'ёму чыстай нафты, якая паступае па нафтаправодзе „Сургут-Полацк”. Мазырскі НПЗ зараз працуе на нармальнай загрузцы.
Раней недаатрыманая ў красавіку выручка ад рэалізацыі нафтапрадуктаў з-за сытуацыі зь няякаснай расейскай нафтай ацэньвалася ў суме каля $ 100 млн, агульная шкода яшчэ не ацэненая.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт