Польскі ўрад узяўся за футбол
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        17.05.2019 13:19
                    
                    Прэм'ер Матэвуш Маравецкі прадставіў урадавы «Плян для футболу», які складаецца з пяцьці пунктаў.
                
                         Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі PAP/Piotr Nowak
Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі PAP/Piotr Nowak
                     
Польскі ўрад узяўся за футбол
Кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі абвясьціў пяць пунктаў для польскага футболу. Гаворка ідзе пра дзяржаўнаю падтрымку гэтага віду спорту. Польская дзяржава перагледзіць падыход да спартовай інфраструктуры, навучальнага працэсу, парадку на стадыёнах і таксама разгледзіць магчымасьці увядзеньня новых мэханізмаў ападаткаваньня установаў спорту. Таксама ўрадавы плян тычыцца супрацы дзяржаўных установаў спорту са спонсарамі.
Пасьля сустрэчы, прысьвечанай разьвіцьцю футбола ў Польшчы, Матэвуш Маравецкі прадставіў урадавы «Плян ддля футболу», які складаецца з пяцьці пунктаў. Матэвуш Маравецкі ў прыватнасьці зьвярнуў увагу на дзяржаўную падтрымку футбольнай адукацыі.
Матэвуш Маравецкі: Узмацнім трэнэрскія кадры. Прафэсійныя трэнэры будуць займацца з штораз лепшымі спартсмэнамі. Распачнём працэс стварэньня футбольных школ і акадэмій, іх будзе падтрымліваць польская дзяржава.
На спатканьні, прысьвечанаму футболу, прэм’ер Польшчы Марвецкі запэўніў, што прадстаўлены плян, гэты вынік шматмесячнай працы.
Кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі абвясьціў пяць пунктаў для польскага футболу. Гаворка ідзе пра дзяржаўнаю падтрымку гэтага віду спорту. Польская дзяржава перагледзіць падыход да спартовай інфраструктуры, навучальнага працэсу, парадку на стадыёнах і таксама разгледзіць магчымасьці увядзеньня новых мэханізмаў ападаткаваньня установаў спорту. Таксама ўрадавы плян тычыцца супрацы дзяржаўных установаў спорту са спонсарамі.
Пасьля сустрэчы, прысьвечанай разьвіцьцю футбола ў Польшчы, Матэвуш Маравецкі прадставіў урадавы «Плян для футболу», які складаецца з пяцьці пунктаў. Матэвуш Маравецкі ў прыватнасьці зьвярнуў увагу на дзяржаўную падтрымку футбольнай адукацыі.

IAR/эж