Амбасадар ЗША ў Польшчы: Nord Stream 2 – палітычны праект 
Джоржэт Масбахэр раскрытыкавала будаўніцтва газаправода Nord Stream 2.
Амбасадар ЗША ў Польшчы Джоржэт Масбахэр раскрытыкавала будаўніцтва газаправода Nord Stream 2. Яна падкрэсьліла таксама значэньне звадкаванага прыроднага газу для энэргетычнай бясьпекі Польшчы. 
Амбасадар ЗША ў Польшчы прыняла ўдзел у дэбатах аб эканамічнай і палітычнай ролі звадкаванага прыроднага газу, якія адбыліся ў рамках Эўрапейскага эканамічнага кангрэсу ў горадзе Катавіцэ (Katowice).  
Джоржэт Масбахэр падкрэсьліла, што 13 эўрапейскіх краін залежаць ад паставак расейскага газу й гэта дазваляе Маскве ўплываць на іх рашэньні.
 
„Таму Злучаныя Штаты Амэрыкі й Польшча, а таксама іншыя лідары міжнароднай супольнасьці, рашуча выступаюць супраць расейскіх і  нямецкіх плянаў па будаўніцтве газаправода Nord Stream 2. Гэта не эканамічны праект, гэта праект палітычнага характару”, - сказала  Масбахэр.
Яна дадала, што альтэрнатывай для пастаўках расейскага газу зьяўляецца звадкаваны газ з ЗША. Амэрыканская амбасадар таксама высока ацаніла цеснае супрацоўніцтва Злучаных Штатаў Амэрыкі й Польшчы ў галіне кібэрбясьпекі.
аз
 Амбасадар ЗША ў Польшчы Джоржэт Масбахэр раскрытыкавала будаўніцтва газаправода Nord Stream 2. Яна падкрэсьліла таксама значэньне звадкаванага прыроднага газу для энэргетычнай бясьпекі Польшчы. 
Амбасадар ЗША ў Польшчы прыняла ўдзел у дэбатах аб эканамічнай і палітычнай ролі звадкаванага прыроднага газу, якія адбыліся ў рамках Эўрапейскага эканамічнага кангрэсу ў горадзе Катавіцэ (Katowice).  
Джоржэт Масбахэр падкрэсьліла, што 13 эўрапейскіх краін залежаць ад паставак расейскага газу й гэта дазваляе Маскве ўплываць на іх рашэньні. „Таму Злучаныя Штаты Амэрыкі й Польшча, а таксама іншыя лідары міжнароднай супольнасьці, рашуча выступаюць супраць расейскіх і  нямецкіх плянаў па будаўніцтве газаправода Nord Stream 2. Гэта не эканамічны праект, гэта праект палітычнага характару”, - сказала  Масбахэр.
Яна дадала, што альтэрнатывай для паставaк расейскага газу зьяўляецца звадкаваны газ з ЗША. Амэрыканская амбасадар таксама высока ацаніла цеснае супрацоўніцтва Злучаных Штатаў Амэрыкі й Польшчы ў галіне кібэрбясьпекі.
аз