Польскія харчовыя прадукты заваёўваюць кітайскі рынак
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        14.05.2019 16:17
                    
                    Польскія харчовыя кампаніі ўдзельнічаюць у харчовым кірмашы ў Шанхаі.
                
                         ШанхайPhoto: Hobbyfoto/pixabay.com/CC0 Public Domain
ШанхайPhoto: Hobbyfoto/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Польскія харчовыя прадукты заваёўваюць кітайскі рынак
Польскія харчовыя кампаніі ўдзельнічаюць у харчовым кірмашы ў Шанхаі.
Польскія прадукты харчаваньня карыстаюцца ўсё больш шырокім прызнаньнем у кітайскіх спажыўцоў. Больш за 60 польскіх кампаній  прымаюць удзел у самым буйным у гэтым годзе кірмашы імпартаваных харчовых прадуктаў у Кітаі. У Шанхай прыбыла таксама афіцыйная дэлегацыя польскага Міністэрства сельскай гаспадаркі.
На выставе SIAL 2019 сваю прапанову прэзэнтуюць, у прыватнасьці, польскія вытворцы ласункаў, малака й малочных прадуктаў, а таксама  птушкі. 
Прадстаўнікі больш за 60 польскіх кампаній на працягу трох дзён выставы будуць шукаць кітайскіх партнэраў. Усё больш папулярным на кітайскім рынку становіцца польскае малако. Паводле экспэртаў, сёлетняя продаж  малака ў Кітай можа быць рэкорднай.
У Шанхай прыбыла таксама польская дэлегацыя на чале з намесьнікам міністра сельскай гаспадаркі Рышардам Зарудзкім (Ryszard Zarudzki). 
Пасьля заканчэньня выставы прадстаўнік польскага сельскагаспадарчага ведамства прыме ўдзел у сустрэчы міністраў сельскай гаспадаркі краінаў „16 + 1” у суседнім Ханчжоў.
аз