Польшча й Швэйцарыя адзначаюць 100-годзьдзе адносінаў
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        14.05.2019 11:07
                    
                    З гэтай нагоды ў Варшаву прыбыў прэзыдэнт Швэйцарыі Ўлі Маўрэр.
                
                         Прэзыдэнт Швэйцарыі Ўлі Маўрэр знаходзіцца з афіцыйным візытам у Варшаве.PAP/Radek Pietruszka
Прэзыдэнт Швэйцарыі Ўлі Маўрэр знаходзіцца з афіцыйным візытам у Варшаве.PAP/Radek Pietruszka
                     
Польшча й Швэйцарыя адзначаюць 100-годзьдзе адносінаў
З гэтай нагоды ў Варшаву прыбыў прэзыдэнт Швэйцарыі Ўлі Маўрэр.
Прэзыдэнт Швэйцарыі Ўлі Маўрэр знаходзіцца з афіцыйным візытам у Варшаве. Візыт зьвязаны са 100-годзьдзем устанаўленьня дыпляматычных адносін паміж Польшчай і Швэйцарыяй. 
Улі Маўрэр сустрэўся з прэзыдэнтам Анджэем Дудам. Палітыкі размаўлялі аб двухбаковым супрацоўніцтве ў галіне сучасных тэхналёгій, адносінах з Эўрапейскім Зьвязам і аб гістарычных пытаньнях.
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski)  нагадаў, што Швэйцарыя зьяўляецца дзясятым па велічыні інвэстарам у Польшчы, таксама ў такіх сэктарах, як біятэхналёгіі, фармацэўтыка й сучасныя тэхналёгіі. Кшыштаф Шчэрскі нагадаў, што ў 2016 годзе зь візытам у Швэйцарыі пабываў прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Прэзыдэнт Улі Маўрэр сустрэнецца ў Варшаве таксама са старшынём Сэйма Марэкам Кухціньскім (Marek Kuchciński), а таксама ўскладзе кветкі да Помніка-магілы невядомага жаўнера ў Варшаве.
аз