Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ уводзіць максымальныя тарыфы на міжнародныя званкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.05.2019 17:16
За хвіліну размовы заплацім максымальна 19 эўрацэнтаў плюс ПДВ, а за СМС-паведамленьне - 19 эўрацэнтаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарPhoto: pixaby. com/ CC0 Public Domain

ЭЗ уводзіць максымальныя тарыфы на міжнародныя званкі
За хвіліну размовы заплацім максымальна 19 эўрацэнтаў плюс ПДВ, а за СМС-паведамленьне - 19 эўрацэнтаў.
15 траўня ў Эўрапейскім Зьвязе пачнуць дзейнічаць новыя максымальныя тарыфы на міжнародныя паслугі тэлефоннай сувязі й СМС-паведамленьні.
Асобы, якія будуць тэлефанаваць з адной у другую краіну заплацяць максымальна 19 эўрацэнтаў за хвіліну размовы плюс ПДВ, памер якога залежыць ад краіны, зь якой тэлефануюць.
У сваю чаргу, тэкставыя паведамленьні ня могуць быць даражэйшымі за 6 эўрацэнтаў плюс ПДВ.
Камісар па пытаньнях лічбавых тэхналёгій Марыя Габрыэль падкрэсьліла, што пасьля адмены аплаты за роўмінг у 2017 годзе Эўразьвяз прыняў рашэньне аб далейшых дзеяньнях, накіраваных супраць высокіх аплатаў за міжнародныя званкі.
Гэта павінна вырашыць праблему істотных адрозьненьняў у цэнах у паасобных краінах Эўразьвязу. Нагадаем, у некаторых выпадках стандартная цана ўнутрысеткавага званка ў дзесяць разоў вышэйшая, чым стандартная цана міжнародных спалучэньняў.
Эўрапейская камісія нагадала што новыя максымальныя стаўкі прымяняюцца толькі да індывідуальных кліентаў. Бізнэс-кліенты не ахоплены гэтай формай рэгуляваньня цэн, паколькі многія апэратары прапануюць ім спэцыяльныя ільготы.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт