Logo Polskiego Radia
Print

Расейка перамагла ў конкурсе імя Манюшкі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.05.2019 12:31
Другую ўзнагароду конкурсу імя Манюшкі атрымала славачка Слаўка Замачнікова, а трэцім стаў грамадзянін КНР Лонг Лонг.
Марыя МаталыгінаМарыя МаталыгінаFoto: mat. promocyjne/Archiwum Konkursu Moniuszkowskiego

Расейка перамагла ў конкурсе імя Манюшкі
Марыя Маталыгіна выграла 10 Міжнародны вакальны конкурс імя Станіслава Манюшкі. Рашэньне журы конкурсу было абвешчанае ў Вялікім тэатры Нацыянальнай опэры ў Варшаве. Пераможца прэстыжнага конкурсу Марыя Маталыгіна не прыхоўвала сваіх эмоцый.
Марыя Маталыгіна: Я вельмі шчасьлівая, бо гэта мой першы конкурс у Эўропе. Гэта надзвычай важны крок у маёй кар’еры, у маёй міжнароднай дзейнасьці.
Другую ўзнагароду конкурсу імя Манюшкі атрымала славачка Слаўка Замачнікова, а трэцім стаў грамадзянін КНР Лонг Лонг. Менавіта Лонг Лонгу Польскае радыё прызначыла дадатковую ўзнагароду за выкананьне арыі разам з аркестрам. Запіс быў выкананы з Аркестрам Польскага радыё.
Агулам у фінале конкурсу ўдзельнічала 14 маладых вакалістаў з розных куткоў сьвету: з Кітаю, Расеі, Злучаных Штатаў, Бразыліі, Паўднёвай Карэі, Украіны ды Польшчы.
Юбілейны 10 конкурс імя Станіслава Манюшкі быў прысьвечаны 200-годзьдзю з дня нараджэньня славутага кампазытара. Мэдыяльным партнэрам конкурсу зьяўляецца Польскае радыё.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт