Logo Polskiego Radia
Print

Дзень палякаў замежжа адзначылі ў Горадні

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.05.2019 15:51
У сьвяце прынялі ўдзел прадстаўнікі больш чым 50 лякальных арганізацый Саюзу палякаў Беларусі.
radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Уладзімер Пац

Дзень палякаў замежжа адзначылі ў Горадні
Таксама палякі Беларусі адсьвяткавалі Дзень канстытуцыі 3 траўня. У сьвяце прынялі ўдзел прадстаўнікі больш чым 50 лякальных арганізацый Саюзу палякаў Беларусі. Сваёй прысутнасьцю імпрэзу ўганаравалі прадстаўнікі прэзыдэнта Польшчы, Сэнату ды польскія дыпляматы.
Дзяржаўны сакратар Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Адам Квяткоўскі падкрэсьліў, што травеньскія сьвяты важныя для ўсіх палякаў замежжа. Афіцыйны візыт Адама Квяткоўскага ў Беларусі будзе працягвацца тры дні. Апроч удзелу ў сьвяце палякаў Беларусі, заплянаваная сустрэча з прадстаўнікамі беларускай улады ў Менску. Адам Квяткоўскі намерваецца зьвярнуць увагу беларускіх калегаў на становішча палякаў у Беларусі.
Адам Квяткоўскі: Пра такія праблемы гаварыў прэзыдэнт Анджэй Дуда. Ён разьлічвае, што 1 верасьня ўсе вучні Ваўкавыску й Горадні, якія захочуць пайсьці ў клясы з польскай мовай навучаньня, атрымаюць такую магчымасьць.
Старшыня Саюзу палякаў у Беларусі Анжэліка Борыс падкрэсьліла, што сьвяткаваньне Дня палякаў замежжа й таксама Дня канстытуцыі зьяўляецца важнай дэманстрацыяй прыналежнасьці да польскага народу.

Таксама палякі Беларусі адсьвяткавалі Дзень канстытуцыі 3 траўня. У сьвяце прынялі ўдзел прадстаўнікі больш чым 50 лякальных арганізацый Саюзу палякаў Беларусі. Сваёй прысутнасьцю імпрэзу ўганаравалі прадстаўнікі прэзыдэнта Польшчы, Сэнату ды польскія дыпляматы.

Дзяржаўны сакратар Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Адам Квяткоўскі падкрэсьліў, што травеньскія сьвяты важныя для ўсіх палякаў замежжа. Афіцыйны візыт Адама Квяткоўскага ў Беларусі будзе працягвацца тры дні. Апроч удзелу ў сьвяце палякаў Беларусі, заплянаваная сустрэча з прадстаўнікамі беларускай улады ў Менску. Адам Квяткоўскі намерваецца зьвярнуць увагу беларускіх калегаў на становішча палякаў у Беларусі.

Адам Квяткоўскі: Пра такія праблемы гаварыў прэзыдэнт Анджэй Дуда. Ён разьлічвае, што 1 верасьня ўсе вучні Ваўкавыску й Горадні, якія захочуць пайсьці ў клясы з польскай мовай навучаньня, атрымаюць такую магчымасьць.

Старшыня Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс падкрэсьліла, што сьвяткаваньне Дня палякаў замежжа й таксама Дня канстытуцыі зьяўляецца важнай дэманстрацыяй прыналежнасьці да польскага народу.

Уладзімер Пац/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт