Эканамісты з васьмі краін прымуць удзел у канфэрэнцыі ў Менску
Эканамічны рост Беларусі ва ўмовах глябалізацыі абмяркуюць на міжнароднай канфэрэнцыі ў Менску.
Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя „Эканамічны рост Беларусі: глябалізацыя, інавацыйнасьць, устойлівасьць” пройдзе 16 траўня ў Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце. Плянуецца, што ўдзел у форуме прымуць навукоўцы з васьмі замежных краін.
У працы канфэрэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, навукова-дасьледчых інстытутаў, вытворчых прадпрыемстваў і аб'яднаньняў. Замежныя ўдзельнікі будуць прадстаўляць такія краіны, як Латвія, Лібан, Польшча, Расея, Украіна, Нідэрлянды, Казахстан, Кітай. Агулам заяўкі падалі больш за 300 чалавек, распавялі ва ўнівэрсытэце.
На канфэрэнцыі плянуецца дэталёва абмеркаваць праблемы й шляхі мадэрнізацыі беларускай эканомікі, яе дынамічнага й паступальнага разьвіцьця, а таксама ўплыву глябалізацыйных і інтэграцыйных працэсаў на эканамічны рост. Удзельнікам форуму будуць прадстаўлены даклады аб трансфармацыі эканомікі краіны ў цэлым і дзейнасьці Нацыянальнага банка ў прыватнасьці, а таксама аб разьвіцьці канкурэнцыі й лічбавых тэхналёгій.
Асноўная мэта канфэрэнцыі - наладзіць міжнародны абмен ведамі навукоўцаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіраваньня й розных сэктараў эканомікі й выпрацаваць комплекс мер для ўстойлівага разьвіцьця краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
Арганізатарамі канфэрэнцыі выступаюць Міністэрства адукацыі Беларусі, БДЭУ, замежныя ВНУ.
belta.by/аз
Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя „Эканамічны рост Беларусі: глябалізацыя, інавацыйнасьць, устойлівасьць” пройдзе 16 траўня ў Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце. Плянуецца, што ўдзел у форуме прымуць навукоўцы з васьмі замежных краін.
У працы канфэрэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, навукова-дасьледчых інстытутаў, вытворчых прадпрыемстваў і аб'яднаньняў. Замежныя ўдзельнікі будуць прадстаўляць такія краіны, як Латвія, Лібан, Польшча, Расея, Украіна, Нідэрлянды, Казахстан, Кітай. Агулам заяўкі падалі больш за 300 чалавек, распавялі ва ўнівэрсытэце.
На канфэрэнцыі плянуецца дэталёва абмеркаваць праблемы й шляхі мадэрнізацыі беларускай эканомікі, яе дынамічнага й паступальнага разьвіцьця, а таксама ўплыву глябалізацыйных і інтэграцыйных працэсаў на эканамічны рост.
Удзельнікам форуму будуць прадстаўлены даклады аб трансфармацыі эканомікі краіны ў цэлым і дзейнасьці Нацыянальнага банка ў прыватнасьці, а таксама аб разьвіцьці канкурэнцыі й лічбавых тэхналёгій.