„Польшча ня будзе плаціць за нямецкія злачынствы”
„Рэстытуцыя габрэйскай уласнасьці ў адпаведнасьці з амэрыканскім законам – немагчымая”.
Віцэ-міністар культуры Яраслаў Сэлін (Jarosław Sellin) адзначыў, што даклад аб ваенных рэпарацыях павінен быць гатовы да канца бягучага тэрміну паўнамоцтваў Сейму.
Палітык нагадаў, што над дакладам працуе парлямэнцкая падкамісія па ацэнцы памеру кампэнсацыі, якую Нямеччына павінна выплаціць Польшчу за шкоды, нанесеныя падчас Другой сусьветнай вайны.
„Я лічу, што вынікам працы гэтай камісіі будзе даклад, які выканаўчая ўлада ў Польшчы можна выкарыстоўваць у адносінах зь нямецкай дзяржавай”, - сказаў Яраслаў Сэлін.
Намесьнік міністра культуры адзначыў таксама, што рэстытуцыя былой габрэйскай уласнасьці ў Польшчы ў адпаведнасьці з амэрыканскім Законам 447 - немагчымая.
„Польшча ня будзе плаціць за нямецкія злачынствы. Я не выключаю заканадаўчых рашэньняў па гэтай справе, але мне здаецца, што істэрыя вакол гэтага - празьмерная”, - запэўніў ён.
Палітык дадаў, што дыскусіі ў ЗША на тэму былой габрэйскай уласнасьці маюць характар унутранай размовы, якая на мае адлюстраваньня ў міжнародным праве.
У апошнюю суботу падчас „Патрыятычнага пікніку” ў горадзе Пултуск (Pułtusk) лідар кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі заявіў, што Польшча ня мае ніякіх фінансавых абавязацельстваў у сувязі з вайной, як з пункту гледжаньня закона, так і элемэнтарнай маралі.
„Гэта нам павінны заплаці”, - дадаў Яраслаў Качыньскі.
аз