Палякі ў Італіі: Клопат пра Монтэ-Касына – сярод нашых заданьняў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        05.05.2019 09:56
                    
                                 
                
                
                    Сёньня ў Рыме праходзяць сьвяткаваньні Дня польскай дыяспары і палякаў замежжа.
                
                
                    
                         Польская дэлегацыя ў Рыме.	PAP/Rafał Guz
Польская дэлегацыя ў Рыме.	PAP/Rafał Guz
                     
                
                
                
               
                
                         Клопат пра запэўніваньне доступу да месца памяці на Монтэ-Касына і яго гістарычнага характару, а таксама двухмоўнасьць дзяцей з польска-італьянскіх сямей – такія заданьні назвала старшыня Саюза палякаў у Італіі Уршуля Стэфаньска-Андрэіні.
Сёньня ў Рыме праходзяць сьвяткаваньні Дня польскай дыяспары і палякаў замежжа з удзелам сьпікера Сэнату Станіслава Карчэўскага, віцэ-сьпікера Богдана Барусэвіча і групы парлямэнтараў.
Польская дыяспара ў Італіі складае каля 100 тысяч чалавек. Саюз палякаў Італіі зьяўляецца фэдэрацыяй 20 арганізацый з цэлага сьвету.
Уршуля Стэфаньска-Андрэіні нагадала, што ўжо пяць гадоў на польскіх вайсковых могілках на Монтэ-Касына адчынены Музэй Памяці Другога польскага корпусу, дзе паказаны баявы шлях польскіх жаўнераў. Гэты невялічкі музэй наведваюць людзі з цэлага сьвету.
ав