«Марш жывых» праходзіць у Аўшвіц
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        02.05.2019 15:09
                    
                                 
                
                
                    28 па ліку «Марш жывых» прыпадае на 75-ую гадавіну высылкі вугорскіх габрэяў у лягер сьмерці Аўшвіц.
                
                
                
                
               
                
                          
«Марш жывых» праходзіць у Аўшвіц
Каля 10 тысяч чалавек прымае ўдзел у жалобным мерапрыемстве «Марш жывых» у былым нямецкім канцлягеры Аўшвіц-Біркенау. Групы з розных краінаў сьвету вырушылі ў трохкілямэтровы марш па дарозе, якая злучае канцлягеры Аўшвіц 1 і Біркенау.
Жалобны марш распачаўся пад сумнавядомай брамай з надпісам па-нямецку «Arbeit mach frei» («Праца робіць свабодным»), калённы рушылі пад гук шафару – яўрэйскага рытуальнага духавога музычнага інструмэнта, зроблена з рога жывёлы.
28 па ліку «Марш жывых» прыпадае на 75-ую гадавіну высылкі вугорскіх габрэяў у лягер сьмерці Аўшвіц. Менавіта вугорскія габрэі былі самай шматлікай групай ахвяраў нацыстаў у гэтым канцлягеры. Да моманту вызваленьня Аўшвіц, нацысты зьнішчылі ў ім больш за мільён чалавек. Пераважная большасьць ахвяраў гэта габрэі, цыгане, савецкія ваеннапалонныя ды палякі. 
Каля 10 тысяч чалавек прымае ўдзел у жалобным мерапрыемстве «Марш жывых» у былым нямецкім канцлягеры Аўшвіц-Біркенау. Групы з розных краінаў сьвету вырушылі ў трохкілямэтровы марш па дарозе, якая злучае канцлягеры Аўшвіц 1 і Біркенау.
Жалобны марш распачаўся пад сумнавядомай брамай з надпісам па-нямецку «Arbeit mach frei» («Праца робіць свабодным»), калённы рушылі пад гук шафару – яўрэйскага рытуальнага духавога музычнага інструмэнта, зроблена з рога жывёлы. 28 па ліку «Марш жывых» прыпадае на 75-ую гадавіну высылкі вугорскіх габрэяў у лягер сьмерці Аўшвіц.
Менавіта вугорскія габрэі былі самай шматлікай групай ахвяраў нацыстаў у гэтым канцлягеры. Да моманту вызваленьня Аўшвіц, нацысты зьнішчылі ў ім больш за мільён чалавек. Пераважная большасьць ахвяраў гэта габрэі, цыгане, савецкія ваеннапалонныя ды палякі. 
IAR/эж