Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве праходзіць сустрэча кіраўнікоў краін Эўразьвязу

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 01.05.2019 15:02
Саміт «Разам для Эўропы» (Together for Europe) праходзіць у Каралеўскім замку ў Варшаве.
Удзельнікі саміта «Разам для Эўропы» (Together for Europe) Удзельнікі саміта «Разам для Эўропы» (Together for Europe) Фота: PAP/Radek Pietruszka

Саміт «Разам для Эўропы» (Together for Europe) адкрыўся 1 траўня ў Варшаве, у Каралеўскім замку. Сустрэча арганізавана па ініцыятыве прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага ў сувязі з 15-й гадавінай уступленьня краіны разам зь іншымі суседнімі дзяржавамі ў Эўрапейскі зьвяз.

У Варшаву прыбылі прадстаўнікі краін, якія ўступілі ў ЭЗ за апошнія 15 гадоў. На саміце 9 краін прадстаўляюць прэм'ер-міністры.

Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык назваў мэту сустрэчы: «Саміт накіраваны на тое, каб падвесьці вынікі 15 гадоў знаходжаньня ў ЭЗ, дзеяньняў з мэтай умацаваньня сувязей паміж старымі і новымі членамі саюза. Таксама праходзіць дыскусія пра будучыню і выклікі, якія стаяць перад ЭЗ, пра неабходнасьць супрацоўніцтва».

1 траўня 2004 года да ЭЗ далучыліся дзесяць краін, у т.л. Польшча. У 2007 годзе супольнасьць павялічылася за кошт Румыніі і Баўгарыі, а ў 2013 годзе — Харватыі. У цяперашні час у ЭЗ уваходзіць 28 краін.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт