Дуда: Эўразьвяз зьмяніў Польшчу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        01.05.2019 12:09
                    
                                 
                
                
                    У Польшчы адзначаюць 15-годзьдзе ўступленьня краіны ў Эўрапейскі зьвяз.
                
                
                    
                         Анджэй ДудаФота: PAP/Jakub Kaczmarczyk
Анджэй ДудаФота: PAP/Jakub Kaczmarczyk
                     
                
                
                
               
                
                         15 гадоў таму — 1 траўня 2004 года — Польшча і дзевяць іншых краін ўступілі ў Эўрапейскі зьвяз. Колькасьць краін ЭЗ павялічылася з 15 да 25, і гэта было самае вялікае за ўсю гісторыю пашырэньне саюза. Сёньня ў яго ўваходзяць 28 краін.
Далучэньню Польшчы да ЭЗ папярэднічаў рэфэрэндум, на якім больш за 77% палякаў прагаласавалі за ўступленьне ў саюз.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ў спэцыяльным звароце да нацыі падкрэсьліў, што ўступленьне Польшчы ў ЭЗ было вынікам сувэрэннага рашэньня нацыі.
Сярод магчымасьцей, які адкрыліся перад Польшчай пасьля 1 траўня 2004 года, Анджэй Дуда адзначыў наступныя: «Адкрыцьцё граніц дало палякам новыя магчымасьці, многія польскія кампаніі дамагліся посьпеху ў Эўропе, а Польшча зьмянілася дзякуючы выкарыстаньню з карысьцю фондаў ЭЗ».
Прэзыдэнт дадаў, што месца Польшчы застаецца ў эўрапейскай супольнасьці: «Любы, хто спрабуе сёньня ўнесьці сумненьні ў сувязі з нашым знаходжаньнем у Эўразьвязе, дзейнічае на шкоду інтарэсам Польшчы. Наша мэта і задача — сучасная Польшча ў аб'яднанай Эўропе».
IAR/вк