15 гадоў таму Польшча стала часткай эўрапейскай супольнасьці. Чым зьяўляецца гэтая супольнасьць? Якія яе духоўныя карані? Пра гэта ўсё расказвае выстава «Бацькі заснавальнікі ЭЗ», падрыхтаваная Нацыянальным цэнтрам культуры Польшчы.
Экспазыцыя расказвае пра ідэі і асоб, думкі і спрэчкі якіх ляжалі ля вытокаў стварэньня выключнага праекту эўрапейскай супольнасьці.
Рыхтуючы выставу НЦК вырашыў, што сярод герояў выставы не павінна быць чыноўнікаў. «Бо мы ня хочам расказваць пра ЭЗ як пра бюракратычную ўстанову», кажа каардынатар выставы Агнешка Бэблоўска-Бэднаркевіч.
А. Бэблоўска-Бэднаркевіч: Мы хацелі вярнуцца да моманту, калі Эўразьвяз ствараўся. Ён быў зьлеплены з розных поглядаў, ідэй людзей, якія выводзіліся з розных асяродзьдзяў. Напрыклад, Альціера Сьпінэлі выводзіўся ад камуністаў, у сваю чаргу было шмат людзей, якія выводзіліся з Каталіцкага касьцёла, як Шуман, Адэнаўэр. Мы хацелі паказаць сьветапогляды, маральныя выбары. Трэба памятаць кантэкст, у якім бацькі ЭЗ рабілі крокі для аб’яднаньня. Гэта быў час пасьля Другой сусьветнай вайны, калі Эўропа была падзеленая і жахліва пакалечаная. Яны хацелі дасягнуць ладу ў Эўропе, дзе ня будзе падзелаў, нянавісьці. Выбіраючы герояў выставы, мы бралі пад увагу іх моцныя маральныя перакананьні.
Аповед пра бацькаў ЭЗ пачнём з двух палякаў. Гэта, безумоўна, кардынал Караль Вайтыла, пазьнейшы Папа рымскі Ян Павал ІІ, і Юзаф Рэтынгер.
Юзаф Рэтынгер – польскі і нямецкі палітык, які заўсёды перажываў за Польшчу, яе вялікі патрыёт. Ён хацеў моцнай польскай пазыцыі ў Эўропе.
А. Бэблоўска-Бэднаркевіч: Таксама ён думаў пра фэдэралізацыю ўсіх дзяржаваў. Спачатку гэта тычылася Ўсходняй Эўропы. Пасьля, калі ён пабачыў, што гэта немагчыма па прычыне жалезнага занавесу. Праз нейкі час прывёў да эўрапейскай інтэграцыі. Другая асоба – гэта Ян Павал ІІ. Кардынал Вайтыла быў адным са стваральнікаў ліста з 1966 году польскіх біскупаў да нямецкіх. Гэты жэст таксама ліквідаваў падзелы, рыхтаваў да Эўразьвязу. Дарэчы, Ян Павал ІІ у розных сваіх выступах узгадваў пра ЭЗ, падкрэсьліваючы, што Польшча заўсёды была ў Эўропе.
Вельмі рэдка гаворачы пра ўзьнікненьне ЭЗ ёсьць згадкі пра жанчын. Аднак, гэтая выстава не магла не ўключыць жаночыя постаці. На выставе паявіліся дзьве жанчыны, але іх гісторыя вельмі моцная – кажа Агнешка Бэблоўска-Бэднаркевіч. «Гэта дзьве жанчыны, якія выводзяцца з цалкам іншага мысьленьня пра Эўропу. Гэта Сімона Вэйль і Эдыт Штайн».
А. Бэблоўска-Бэднаркевіч: Эдыт Штайн не была відавочнай асобай. У сваю чаргу Сімона Вэйль была адной з першых старшынь Эўрапарлямэнту, таму яе постаць не выклікае сумневаў. Абедзьве жанчыны прайшлі праз Аўшвіц, але Штайн там памерла. У абедзьвюх момант пачатку мысьленьня пра Эўропу быў вельмі падобным. Эдыт Штайн у сваю чаргу пайшла ў напрамку духоўнай інтэграцыі. Яна хацела паказаць, што Эўропа адзіная, паколькі яна хрысьціянская. У Сімоны Вэйль хрысьціянства няма, але ў яе глыбокі досьвед Аўшвіц, што напэўна паўплывала на яе спосаб папулярызацыі міру.
У кожнай размове пра Эўразьвяз павінен абавязкова быць Робэрт Шуман. Ён першы расказаў пра плян стварэньня эўрапейскай супольнасьці, які назвалі «плянам Шумана». Наша сурамоўца зазначае, што за Шуманам стаялі іншыя асобы, напрыклад, Жан Монэ, які таксама ёсьць на выставе. Ён быў больш скрытым чалавекам, больш чыноўнікам. Гэта быў чалавек, які ўмеў прасунуць свой пункт бачаньня і «заразіць» ім іншых. Гэта ён прадставіў свой плян Шуману, які той абвясьціў сваім – расказвае А. Бэблоўска-Бэднаркевіч.
А. Бэблоўска-Бэднаркевіч: У сваю чаргу Шуману ўдалося прыцягнуць да гэтага пляну іншых лідараў, між іншым, Конрада Адэнаўра, які вельмі аптымістычна ўспрыняў гэтую прапанову. Гэта быў пачатак – гэта была Эўрапейская супольнасьць вугалю і сталі. Дзякуючы ёй нарадзілася перакананьне, што калі будзе дабрабыт, то будзе і мір. Потым гэтая думка пашыралася. Шуман, што бачна на нашай выставе, быў глыбока веруючым католікам, які не выпускаў з рук ружанца. Ён бачыў Эўропу, якая выводзіцца з хрысьціянства.
Чарговай захапляльнай асобай, якая заслугоўвае на званьне бацькі ЭЗ, зьяўляецца Конрад Адэнаўэр. Чалавек, які не забрудзіў гонару супрацай з нацыстамі. Таму ён меў права выступаць як роўны з роўным.
А. Бэблоўска-Бэднаркевіч: Нацысты яго перасьледавалі, асуджаны, пазбаўлены працы, бацька семярых дзяцей. Яму нават пагражала кара сьмерці. І толькі сын, жаўнер Вэрмахту, яго выратаваў. Адэнаўэр шмат зрабіў для Нямеччыны, паколькі разьвіў эканамічную супрацу з Францыяй. Гэтыя краіны былі вечнымі сапернікамі. Адэнаўэр падняў Нямеччыны з каленяў і зрабіў партнэрам у размовах пра Эўропу.
У лік бацькаў Эўразьвязу Нацыянальны цэнтар культуры далучыў двух невідавочных мужчын – Дэні дэ Ружмона і Аляксандра Кожава. Яны не прычыніліся да ўтварэньня ЭЗ з бюракратычнага пункту гледжаньня.
А. Бэблоўска-Бэднаркевіч: У іх не было ўлады, хоць Кожаў казаў, што яна ў яго была. Ён быў чыноўнікам, які прымаў удзел з францускага боку ў розных перамовах. Ён быў выкладчыкам. Яго погляды ўплывалі на прыхільнікаў Эўропы, якія вучыліся ў францускіх ВНУ. Дэні дэ Ружмон, хрысьціянін, быў папулярызатарам думкі пра аб’яднаньне Эўропы. Быў больш навукоўцам, чым чыноўнікам.
Аўтарам выставы зьяўляецца Міхал Лучэўскі з Цэнтра думкі Яна Паўла ІІ. У Варшаве яна будзе паказвацца да 24 траўня.

ав