Палякі пачалі атрымліваць «13-ю пэнсію»
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
01.05.2019 10:02
«13-я пэнсія» ў памеры 888 злотых «на рукі» адпраўлена на рахункі атрымальнікаў.
Фота: pixabay.com
Старшыня кіруючай у Польшчы партыі «Права і справядлівасьць» Ярослаў Качыньскі ў Кракаве заявіў, што «13-я пэнсія» ўжо адпраўлена на рахункі атрымальнікаў: «Гэта падтрымка зьяўляецца пачаткам праграмы павышэньня пэнсій у Польшчы адначасова з павелічэньнем магчымасьцей дзяржавы. Будзем спадзявацца, што гэтыя магчымасьці будуць павялічвацца».
Міністар сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Эльжбета Рафальская адзначыла, што 13-я пэнсія складае 1100 злотых брута, г. зн. «на рукі» пэнсіянэр атрымае 888 злотых (прыкладна 206,5 эўра).
Дадатковую пэнсію атрымаюць 9 мільёнаў 800 тысяч палякаў.
Ярослаў Качыньскі дадаў, што ўрад пачаў рэалізацыю буйных сацыяльных праграм, кіруючыся жаданьнем ліквідаваць сацыяльную несправядлівасьць у Польшчы.
Паводле слоў Ярослава Качыньскага, грамадзтва, у якім невялікая група жыве на вельмі высокім узроўні, а большая частка соцыюму валодае невялікімі даходамі, уяўляе сабой грамадзтва ўсходняга ці паўднёваамэрыканскага тыпу.
IAR/вк