Маравецкі: Дзяржавы ЭЗ павінны мець роўныя правы
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
28.04.2019 15:07
Кіраўнік урада Польшчы заявіў, што Эўразьвяз павінен быць клюбам роўных краін, бо інакш саюз чакае крызіс.
Матэвуш МаравецкіФота: PAP/Artur Reszko
Прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што дзяржавы-члены Эўразьвязу павінны мець роўныя правы. 26 траўня ў Польшчы пройдуць выбары ў Эўрапарлямэнт.
Кіраўнік урада адзначыў, што ЭЗ, каб выжыць, умацавацца і быць моцным, павінен быць клюбам роўных краін, бо інакш саюз чакае крызіс.
Матэвуш Маравецкі падкрэсьліў, што польскі ўрад, змагаючыся за роўнасьць у ЭЗ, змагаецца за моцны саюз краін Эўропы.
Прэм'ер-міністар Польшчы разам з тым заявіў, што кіруючая ў Польшчы партыя «Права і справядлівасьць» будзе змагацца з дыскрымінацыяй польскіх прадпрымальнікаў у ЭЗ. Кіраўнік урада напомніў, што польскія прадпрымальнікі, якія хочуць экспартаваць прадукцыю ў Нямеччыну, Нідэрлянды або Вялікабрытанію, вымушаны выкарыстоўваць паслугі пасрэднікаў, што нявыгадна для палякаў.
IAR/вк