Віцэ-кіраўніку Kанцылярыі прэзыдэнта Камароўскага выставілі абвінавачваньне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        27.04.2019 10:02
                    
                                 
                
                
                    Сьледзтва датычыць безгаспадарнасьці ў кіраваньні актывамі дзьвюх прэзыдэнцкіх рэзыдэнцый.
                
                
                    
                         Бэльвэдэр, рэзыдэнця прэзыдэнта Польшчы ў Варшаве. By Bartosz MORĄG - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=26304377
Бэльвэдэр, рэзыдэнця прэзыдэнта Польшчы ў Варшаве. By Bartosz MORĄG - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=26304377
                     
                
                
                
               
                
                          
Віцэ-кіраўніку канцылярыі прэзыдэнта Камароўская выставілі абвінавачваньне
Сьледзтва датычыць безгаспадарнасьці ў кіраваньні актывамі дзьвюх прэзыдэнцкіх рэзыдэнцый.
Пракуратура прад’явіла былому намесьніку кіраўніка Канцылярыі прэзыдэнта Браніслава Камароўскага Дарыюшу М. абвінавачваньні. Абвінавачваньні высунутыя ў рамках сьледзтва, датычнага безгаспадарнасьці ў кіраваньні актывамі прэзыдэнцкіх рэзыдэнцый „Клярысэў” (Klarysew) і „Промнік” (Promnik).
„Гаворка ідзе пра парушэньне службовых абавязкаў у сувязі з кіраваньнем актывамі канцылярыі, у выніку чаго дайшло да ўтылізацыі часткі актываў рэзыдэнцый „Промнік” і „Клярысэў”. Другое абвінавачваньне датычыць адсутнасьці паведамленьня праваахоўным органам аб прадметах, якія прапалі на тэрыторыі канцылярыі. Гаворка ідзе пра карціну „Пастушка гусей” („Gęsiarka”) і скульптуру „Рыцар” („Rycerz”),” -  паясьніў прэс-сакратар пракуратуры ў Варшаве Лукаш Лапчыньскі (Łukasz Łapczyński).
Падазраваны не прызнаў сябе вінаватым і адмовіўся даваць тлумачэньні.
Агулам у сьледзтве, датычным парушэньня службовых абавязкаў абвінавачваньні былі высунутыя сямі былым супрацоўнікам Канцылярыі прэзыдэнта, якія з сакавіка па жнівень 2015 году ліквідавалі лішняе абсталяваньне ў рэзыдэнцыях у Клярысэве ля Варшавы й рэзыдэнцыі „Промнік” ля Гарволіна (Garwolijn). 
аз
 Пракуратура прад’явіла былому намесьніку кіраўніка Канцылярыі прэзыдэнта Браніслава Камароўскага Дарыюшу М. абвінавачваньні. Абвінавачваньні высунутыя ў рамках сьледзтва, датычнага безгаспадарнасьці ў кіраваньні актывамі прэзыдэнцкіх рэзыдэнцый „Клярысэў” (Klarysew) і „Промнік” (Promnik).
„Гаворка ідзе пра парушэньне службовых абавязкаў у сувязі з кіраваньнем актывамі канцылярыі, у выніку чаго дайшло да ўтылізацыі часткі актываў рэзыдэнцый „Промнік” і „Клярысэў”. Другое абвінавачваньне датычыць адсутнасьці паведамленьня праваахоўным органам аб прадметах, якія зьніклі на тэрыторыі канцылярыі. Гаворка ідзе пра карціну „Пастушка гусей” („Gęsiarka”) і скульптуру „Рыцар” („Rycerz”),” -  паясьніў прэс-сакратар пракуратуры ў Варшаве Лукаш Лапчыньскі (Łukasz Łapczyński).
Падазраваны не прызнаў сябе вінаватым і адмовіўся даваць тлумачэньні.
Агулам у сьледзтве, датычным парушэньня службовых абавязкаў, абвінавачваньні былі высунутыя сямі былым супрацоўнікам Канцылярыі прэзыдэнта, якія з сакавіка па жнівень 2015 году ліквідавалі лішняе абсталяваньне ў рэзыдэнцыях у Клярысэве ля Варшавы й рэзыдэнцыі „Промнік” ля Гарволіна (Garwolijn). 
аз