Новыя верталёты атрымае ваенна-марскі флёт Польшчы
У Сьвідніку былі падпісаныя дамовы на закупку ваенных верталётаў для ваенна-марскога флёту. На цырымоніі падпісаньня дамовы прысутнічаў прэме'р-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі. Прэмʼер выказаў задавальненьне тым, што значная частка гэтай дзяржаўнай замовы будзе выкананая ў Польшчы. На думку Маравецкага, гэта прынясе карысьць польскай гаспадарцы.
Падчас сваёй прамовы палітык запэўніў, што ўрад падтрымлівае польскую авіяцыйную прамысловасьць, а наступныя 15 гадоў будуць пэрыядам яе імклівага разьвіцьця. Матэвуш Маравецкі падкрэсьліў, што Польшча мае доўгую гісторыю вытворчасьці верталётаў.
Матэвуш Маравецкі: Спадзяюся, што вытворчасьць «Сокалаў» будзе працягнутая. Перакананы, што гэтыя польскія самалёты будуць мадэрнізаваныя, яны займеюць сваё другое, ці нават трэцяе жыцьцё. Размаўляў з міністрам нацыянальнай абароны - шляхам дзяржаўных закупак мы намагаемся ўзмацніць авіябудаўнічыя заводы тут у Сьвідніку, а таксама ў Мельцу.
Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы паведаміла пра закупку баявых верталётаў мадэлі AW101 на пачатку красавіка. Баявы машыны AW101 могуць зьнішчаць падводныя мэты і таксама праводзіць ратаўнічыя апэрацыі ва ўмовах баявых дзеяньняў.
Нагадаем, польскі ўрад падрыхтаваў плян тэхнічнай мадэрнізацыі Польскага войска, на рэалізацыю якога да 2026 года будзе выдаткавана прыкладна 44 млрд эўра.
У Сьвідніку былі падпісаныя дамовы на закупку ваенных верталётаў для ваенна-марскога флёту. На цырымоніі падпісаньня дамовы прысутнічаў прэме'р-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі. Прэмʼер выказаў задавальненьне тым, што значная частка гэтай дзяржаўнай замовы будзе выкананая ў Польшчы. На думку Маравецкага, гэта прынясе карысьць польскай гаспадарцы.
Падчас сваёй прамовы палітык запэўніў, што ўрад падтрымлівае польскую авіяцыйную прамысловасьць, а наступныя 15 гадоў будуць пэрыядам яе імклівага разьвіцьця. Матэвуш Маравецкі падкрэсьліў, што Польшча мае доўгую гісторыю вытворчасьці верталётаў.
Матэвуш Маравецкі: Спадзяюся, што вытворчасьць «Сокалаў» будзе працягнутая. Перакананы, што гэтыя польскія самалёты будуць мадэрнізаваныя, яны займеюць сваё другое, ці нават трэцяе жыцьцё. Размаўляў з міністрам нацыянальнай абароны - шляхам дзяржаўных закупак мы намагаемся ўзмацніць авіябудаўнічыя заводы тут у Сьвідніку, а таксама ў Мельцу.
Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы паведаміла пра закупку баявых верталётаў мадэлі AW101 на пачатку красавіка. Баявы машыны AW101 могуць зьнішчаць падводныя цэлі й таксама праводзіць ратаўнічыя апэрацыі ва ўмовах баявых дзеяньняў.

IAR/эж