Logo Polskiego Radia
Print

Станіслаў Карчэўскі закрануў у Вільні праблемы польскай меншасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.04.2019 12:01
Сьпікер польскага Сэнату выступіў падчас урачыстага паседжаньня Сэйму Летувы.
Сьпікер польскага Сэнату Станіслаў Карчэўскі.Сьпікер польскага Сэнату Станіслаў Карчэўскі.Wojciech Kusinski/Polskie Radio

Станіслаў Карчэўскі закрануў у Вільні праблемы польскай меншасьці
Сьпікер польскага Сэнату выступіў падчас урачыстага паседжаньня Сэйму Летувы.
Сьпікер польскага Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) выступіў з прамовай падчас урачыстага паседжаньня Сэйму Летувы, якое адбылося з нагоды 25-годзьдзя падпісаньня Дагавора аб дружалюбных адносінах і добрасуседзкім супрацоўніцтве паміж Польшчай і Летувой.
У Вільні Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) зьвярнуў увагу на праблемы польская меншасьці ў гэтай краіне. Польскі палітык адзначыў, што заключаны 25 гадоў таму дагавор падвяргаецца крытыцы з-за сваёй неэфэктыўнасьці. Гаворка ідзе, між іншым, пра нерэалізаваныя правы польскай меншасьці ў Летуве.
„Летувіскія палякі да гэтага часу ня могуць карыстацца арыгінальным правапісам сваіх прозьвішчаў і тапаграфічных назваў, што, дарэчы, згаданы дагавор ім гарантуе. У сваю чаргу ўсімі гэтымі правамі карыстаюцца летувісы ў Польшчы”, - нагадаў Станіслаў Карчэўскі.
Сьпікер польскага Сэнату таксама згадаў аб праблемах, зьвязаных з польскай адукацыяй у Летуве й нагадаў, што абедзьве краіны зьяўляюцца стратэгічнымі партнэрамі.
аз

Сьпікер польскага Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) выступіў з прамовай падчас урачыстага паседжаньня Сэйму Летувы, якое адбылося з нагоды 25-годзьдзя падпісаньня Дагавора аб дружалюбных адносінах і добрасуседзкім супрацоўніцтве паміж Польшчай і Летувой.

У Вільні Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) зьвярнуў увагу на праблемы польскай меншасьці ў гэтай краіне. Польскі палітык адзначыў, што заключаны 25 гадоў таму дагавор падвяргаецца крытыцы з-за сваёй неэфэктыўнасьці. Гаворка ідзе, між іншым, пра нерэалізаваныя правы польскай меншасьці ў Летуве.

„Летувіскія палякі да гэтага часу ня могуць карыстацца арыгінальным правапісам сваіх прозьвішчаў і тапаграфічных назваў, што, дарэчы, згаданы дагавор ім гарантуе. У сваю чаргу ўсімі гэтымі правамі карыстаюцца летувісы ў Польшчы”, - нагадаў Станіслаў Карчэўскі.

Сьпікер польскага Сэнату таксама згадаў аб праблемах, зьвязаных з польскай адукацыяй у Летуве й нагадаў, што абедзьве краіны зьяўляюцца стратэгічнымі партнэрамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт