Амбасада ЗША ў Варшаве запусьціла кампанію Visa Waiver
Паводле амэрыканскіх дыпляматаў, існуе рэальны шанец на далучэньне Польшчы да бязьвізавай праграмы ЗША.
Амбасада Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Варшаве заахвочвае палякаў падаць дакумэнты на атрыманьне ўязных візаў у ЗША. Амэрыканскія дыпляматы пераконваюць - чым больш палякаў атрымае амэрыканскія візы, тым больш шанец Польшчы на далучэньне да праграмы бязьвізавага ўезду ў Амэрыку.
Візы для палякаў, гэта адно з найбольш праблемных пытаньняў у адносінах паміж Варшавай і Вашынгтонам.
Пакуль Польшча безвынікова стараецца далучыцца да спэцыяльнай бязьвізавай праграмы, якая дазваляе падарожнічаць у ЗША бязь візы. Гэта не ўдаецца паколькі амэрыканскія ўлады адмаўляюць у выдачы візы надта вялікай групе польскіх грамадзян. Тым часам лічба адмоўных рашэньняў ня можа перавышаць 3%.
Цяпер амэрыканскае пасольства ў Варшаве пачынае чарговую спробу па гэтай справе. У рамках кампаніі Visa Waiver амэрыканцы
заклікаюць палякаў падаваць дакумэнты на атрыманьне ўязных візаў.
Амэрыканскія чыноўнікі лічбу адмоўных рашэньняў па выдачы візы лічаць у верасьні й кастрычніку. Менавіта ў гэты пэрыяд 2018 году лічба адмоўных рашэньняў для палякаў склала 4%.
Цяпер паводле, амэрыканскіх дыпляматаў існуе рэальны шанец на тое, што колькасьць адмоўных рашэньняў не перавысіць 3% і дазволіць Польшчы далучыцца да амэрыканскай бязьвізавай праграмы.
У цяперашні час кошт стандартнай турыстычнай візы ў ЗША для палякаў складае 624 злотых (амаль 146 эўра).
аз
Амбасада Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Варшаве заахвочвае палякаў падаць дакумэнты на атрыманьне ўязных візаў у ЗША. Амэрыканскія дыпляматы пераконваюць - чым больш палякаў атрымае амэрыканскія візы, тым больш шанец Польшчы на далучэньне да праграмы бязьвізавага ўезду ў Амэрыку.
Візы для палякаў, гэта адно з найбольш праблемных пытаньняў у адносінах паміж Варшавай і Вашынгтонам.
Пакуль Польшча безвынікова стараецца далучыцца да спэцыяльнай праграмы, якая дазваляе падарожнічаць у ЗША бязь візы. Гэта не ўдаецца паколькі амэрыканскія ўлады адмаўляюць у выдачы візы надта вялікай групе польскіх грамадзян. Тым часам лічба адмоўных рашэньняў ня можа перавышаць 3%.
Цяпер амэрыканскае пасольства ў Варшаве пачынае чарговую спробу па гэтай справе. У рамках кампаніі Visa Waiver амэрыканцы заклікаюць палякаў падаваць дакумэнты на атрыманьне ўязных візаў.