Былы консул РП у Швэйцарыі атрымаў званьне Праведніка народаў сьвету
Канстанцін Ракіцкі - адзін з польскіх дыпляматаў, якія разам з габрэйскімі актывістамі стварылі „Бэрнскую групу”.
Інстытут Яд ва-Шэм прысвоіў званьне Праведніка народаў сьвету Канстанціну Ракіцкаму (Konstatny Rokicki) – польскаму консулу ў Швэйцарыі падчас Другой сусьветнай вайны. Акрамя таго інстытут выказаў ўдзячнасьць іншым консулам польскага дыпляматычнага прадстаўніцтва, то бок Стэфану Рынкевічу (Stefan Ryniewicz) і Аляксандру Ладосю (Aleksander Ładoś).
У заяве адмысловага камісія інстытуту паведамляе, што дакумэнтацыя, на падставе якой Канстанціну Ракіцкаму прысвоенае званьне Праведніка народаў сьвету, пацьвярджае яго дзейнасьць з мэтай выратаваньня габрэяў падчас Халакосту.
Нагадаем, консул Канстанцін Ракіцкі быў адным зь некалькіх польскіх дыпляматаў, якія разам з габрэйскімі актывістамі стварылі „Бэрнскую групу”, вядомую таксама як „Група Ладося” ад прозьвішча тагачаснага пасла Польшчы.
Польскі консул асабіста падрабіў больш за 2 тысячы парагвайскіх пашпартоў і пасьведчаньняў парагвайскага грамадзянства. Дзякуючы гэтаму групе ўдалося выратаваць габрэяў з Польшчы, Нідэрляндаў, Нямеччыны, Аўстрыі, Францыі, Славаччыны.
Сакрэтная акцыя па набыцьці, перадачы й фальсыфікацыі пашпартоў краінаў Лацінскай Амэрыкі карысталася поўнай падтрымкай польскага ўраду ў выгнаньні.
Паводле ўступных дасьледаваньняў, дзякуючы падробленым дакумэнтам Халакост выжылі па меншай меры 600 габрэяў. Працу па стварэньні поўнага сьпісу выратаваных „Групай Ладося” працягваюць польскія дыпляматы ў Швэйцарыі й Інстытут Пілецкага.
Хоць Канстанцін Ракіцкі дапамог многім, то сам правёў апошнія гады жыцьця ў галечы й адзіноце. Ён памёр 18 ліпеня 1958 году ў Люцэрне.
аз
Інстытут Яд ва-Шэм прысвоіў званьне Праведніка народаў сьвету Канстанціну Ракіцкаму (Konstatny Rokicki) – польскаму консулу ў Швэйцарыі падчас Другой сусьветнай вайны. Акрамя таго інстытут выказаў удзячнасьць і іншым тагачасным польскім дыпляматам, то бок Стэфану Рынкевічу (Stefan Ryniewicz) і Аляксандру Ладaсю (Aleksander Ładoś).
У заяве адмысловага камісія інстытуту паведамляе, што дакумэнтацыя, на падставе якой Канстанціну Ракіцкаму прысвоенае званьне Праведніка народаў сьвету, пацьвярджае яго дзейнасьць з мэтай выратаваньня габрэяў падчас Галакосту.
Нагадаем, консул Канстанцін Ракіцкі быў адным зь некалькіх польскіх дыпляматаў, якія разам з габрэйскімі актывістамі стварылі „Бэрнскую групу”, вядомую таксама як „Група Ладaся” ад прозьвішча тагачаснага пасла Польшчы.
Польскі консул асабіста падрабіў больш за 2 тысячы парагвайскіх пашпартоў і пасьведчаньняў парагвайскага грамадзянства. Дзякуючы гэтаму групе ўдалося выратаваць габрэяў з Польшчы, Нідэрляндаў, Нямеччыны, Аўстрыі, Францыі, Славаччыны.
Сакрэтная акцыя па набыцьці, перадачы й фальсыфікацыі пашпартоў краінаў Лацінскай Амэрыкі карысталася поўнай падтрымкай польскага ўраду ў выгнаньні.
Паводле ўступных дасьледаваньняў, дзякуючы падробленым дакумэнтам Галакост выжылі па меншай меры 600 габрэяў. Працу па стварэньні поўнага сьпісу выратаваных „Групай Ладaся” працягваюць польскія дыпляматы ў Швэйцарыі й Інстытут Пілецкага.
Хоць Канстанцін Ракіцкі дапамог многім, то сам правёў апошнія гады жыцьця ў галечы й адзіноце. Ён памёр 18 ліпеня 1958 году ў Люцэрне.
аз