Створаныя пляны па будаўніцтве Цэнтральнага транспартнага порту
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        23.04.2019 12:16
                    
                                 
                
                
                    Польскі ўрад плянуе, што аэрапорт будзе гатовы да асблугоўваньня пасажырскага руху ў 2027-м годзе.
                
                
                    
                         Foto: pixabay.com/CC0
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Міністэрства інфраструктуры Польшчы рыхтуе шматгадовую праграма будаўніцтва Цэнтральнага транспартнага порту (ЦТП). Праграма будзе ўтрымліваць усю неабходную інфармацыю, у тым ліку тэрміны і кошт рэалізацыі ўсіх інвэстыцый, будаўніцтва партовых, чыгуначных і дарожных разьвязак.
Паводле словаў прадстаўнік кампаніі, адказнай за будаўніцтва ЦТП Конрада Майшчыка, сёлета будзе замоўлена падрыхтоўка так званага генэральнага пляна інвэстыцыі, дзе, апроч іншага, будзе адказ на пытаньне пра тэрміны завяршэньня будаўніцтва.
Папярэднія тэрміны агучваў урадавы прадстаўнік па справах будаўніцтва ЦТП Мікалай Ўільд, які сказаў, што першы самалёт з новага аэрапорту вылеціць у кастрычніку 2027 года.
У адпаведнасьці са стратэгіяй польскага ўрада ў справах будаўніцтва Цэнтральнага транспартнага порта, падрыхтоўчыя працы павінны быць завершаныя ў 2020 годзе. Праз год павінна пачацца будаўніцтва.
ЦТП будзе пабудаваны ў 40 км. на захад ад Варшавы. Аэрапорт будзе ў стане абслугоўваць да 100 мільёнаў пасажыраў у год.
ПР/юл