Сёньня каталікі адзначаюць Вялікую суботу
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        20.04.2019 10:21
                    
                    У гэты дзень у касьцёлах асьвячаюць велікодныя прадукты, якія прыносяць вернікі.
                
                         Анна Пятроўская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Анна Пятроўская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
                     
Сёньня каталікі адзначаюць Вялікую суботу
У гэты дзень у касьцёлах асьвячаюць велікодныя прадукты, якія прыносяць вернікі.
Сёньня каталікі адзначаюць Вялікую суботу. У гэты дзень у касьцёлах асьвячаюць велікодныя прадукты, якія прыносяць вернікі. Урачыстасьці Вялікай суботы заканчваюцца Пасхальнай імшой. Уваскрашэньне Хрыста абвяшчаюць званы і ўрачыстыя сьпевы.
Вялікая субота – гэта таксама час, калі вернікі робяць і асьвячаюць пісанкі – фарбаваныя велікодныя яйкі. Гэта сымбаль уваскрашэньня Хрыста, а ў дахрысьціянскай традыцыі – сымбаль вясеньняга адраджэньня прыроды.
Сьнеданьне ў нядзелю абавязкова пачынаецца са сьвяточнага яйка. Цікава, што да XII стагодзьдзя царква забараняла ўжываць яйкі падчас Вялікадня, бо такім чынам змагалася з паганскімі абрадамі.
Сярод праваслаўных вернікаў у некаторых рэгіёнах Польшчы й Беларусі да сёньня захавалася традыцыя прыносіць велікодныя яйкі на магілы памерлых блізкіх.
вс