Logo Polskiego Radia
Print

Змовы паміж выбарчым штабам Трампа й Расеяй ня было

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.04.2019 12:08
«Ніякай змовы. Ніякіх перашкод. Для ненавісьнікаў ды радыкальных левых дэмакратаў гульня скончана».
Дональд ТрампДональд ТрампPAP/EPA/SHAWN THEW

Змовы паміж перадвыбарчым штабам Трампа й Расеяй ня было
Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала справаздачу па «умяшаньню» Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.
З дакумэнта вынікае, што не ўдалося знайсьці доказы змовы выбарчага штаба Дональда Трампа з Расеяй. Прэзыдэнту ЗША таксама ня было прад'яўленае абвінавачваньне ў перашкодзе расьсьледаваньня.
«Цягам амаль 2 вядзеньня сьледзтва, пасьля аналізу тысяч дакумэнтаў і соцень аўдыёзапісаў спэцыяльны пракурор пацьвердзіў, што расейскі ўрад спансіраваў дзейнасьць, накіраваную на незаконны ўплыў на выбары ў 2016 годзе, але ён не знайшоў доказаў таго, што штаб Дональда Трампа ці іншыя амэрыканцы дзейнічалі ў змове зь імі », – паведаміў генэральны пракурор ЗША Уільям Бар.
Пракурор Мюлер таксама спрабаваў усталяваць, ці можна кваліфікаваць дзейнасьць прэзыдэнта Трампа падчас «расейскага сьледзтва» як перашкоду правасудзьдзю. Доказы былі прызнаныя недастатковымі.
У адказ на абнародаваньне справаздачы пракурора Мюлера прэзыдэнт Дональд Трамп апублікаваў у сацыяльнай сетцы Twitter фатаграфію, натхнёную сэрыялам «Гульня прастолаў», на якой ён глядзіць у туман, а над ім лунае надпіс: «Ніякай змовы. Ніякіх перашкод. Для ненавісьнікаў ды радыкальных левых дэмакратаў гульня скончана».

Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала справаздачу па «умяшаньню» Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.З дакумэнта вынікае, што не ўдалося знайсьці доказы змовы выбарчага штаба Дональда Трампа з Расеяй. Прэзыдэнту ЗША таксама ня было прад'яўленае абвінавачваньне ў перашкодзе расьсьледаваньня.

«Цягам амаль 2 вядзеньня сьледзтва, пасьля аналізу тысяч дакумэнтаў і соцень аўдыёзапісаў спэцыяльны пракурор пацьвердзіў, што расейскі ўрад спансіраваў дзейнасьць, накіраваную на незаконны ўплыў на выбары ў 2016 годзе, але ён не знайшоў доказаў таго, што штаб Дональда Трампа ці іншыя амэрыканцы дзейнічалі ў змове зь імі», – паведаміў генэральны пракурор ЗША Уільям Бар.

Пракурор Мюлер таксама спрабаваў усталяваць, ці можна кваліфікаваць дзейнасьць прэзыдэнта Трампа падчас «расейскага сьледзтва» як перашкоду правасудзьдзю. Доказы былі прызнаныя недастатковымі.

У адказ на абнародаваньне справаздачы пракурора Мюлера прэзыдэнт Дональд Трамп апублікаваў у сацыяльнай сетцы Twitter фатаграфію, натхнёную сэрыялам «Гульня прастолаў», на якой ён глядзіць у туман, а над ім лунае надпіс: «Ніякай змовы. Ніякіх перашкод. Для ненавісьнікаў ды радыкальных левых дэмакратаў гульня скончана».

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт