Logo Polskiego Radia
Print

Узброены напад на паліцыю адбыўся ў Паўночнай Ірляндыі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.04.2019 11:32
У выніку страляніны загінула 29-гадовая журналістка Ліра Маккі.
Забітая журналістка Ліра МаккіЗабітая журналістка Ліра МаккіPAP/EPA/JESS LOWE

Узброены напад на паліцыю адбыўся ў Паўночнай Ірляндыі
Падчас нападу загінула 29-гадовая журналістка, якая знаходзілася на месцы здарэньня. Сьледчыя ацэньваюць гэта, як акт тэрору з боку ірляндзкіх сэпаратыстаў.
Канфлікт выбухнуў падчас паліцэйскіх вобшукаў у горадзе Дэры. У кірунку паліцэйскіх было кінута каля 50 бутэлек з «кактэйлем Молатава», згарэлі два аўтамабілі. Паводле паведамленьняў сьведак падзеяў, узброены мужчына за вугалу распачаў сьляпую стральбу ў кірунку паліцэйскіх аўтамабіляў. У выніку страляніны загінула журналістка Ліра Маккі.
Прадстаўнікі розных палітычных сілаў Паўночнай Ірляндыі асудзілі дзеяньні нападніка.
26 гадоў там было заключана паразуменьне паміж урадам Злучанага Каралеўства й тэрарыстычнай групоўкай ІРА. Аднак некаторыя дробныя арганізацыі, як напрыклад, Новая ІРА адмовіліся складаць зброю. Штогод у гэты час жыхары абедзьвюх Ірляндый адзначаюць гадавіну Велікоднага паўстаньне 1916 года, у выніку якога частка Ірляндыі здабыла незалежнасьць.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт