Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнты Польшчы й Нямеччыны абмеркавалі эўрапейскую палітыку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.04.2019 15:16
Анджэй Дуда й Франк-Вальтэр Штайнмаер размаўлялі, між іншым, пра другі туры прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. PAP/Paweł Supernak

Прэзыдэнты Польшчы й Нямеччыны абмеркавалі эўрапейскую палітыку
Анджэй Дуда й Франк-Вальтэр Штайнмаер размаўлялі, між іншым, пра другі туры прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне.
Прэзыдэнты Польшчы й Нямеччыны размаўлялі па тэлефоне. Як паведаміў кіраўнік Кабінэта прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski), размова тычылася эўрапейскай палітыкі ў кантэксьце выбарчай кампаніі й выбараў у Эўрапейскі парлямэнт, а таксама другога туру прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне.
Размова Анджэя Дуды й Франка-Вальтэра Штайнмаера была праведзеная па ініцыятыве нямецкага боку й доўжылася каля паўгадзіны.
Пры ейнай нагодзе кіраўнік польскай дзяржавы выказаў нямецкаму прэзыдэнту спачуваньні ў сувязі з аварыяй аўтобуса зь нямецкімі турыстамі, якая ўвечары ў сераду адбылася ў Мадэйры. Нагадаем, усе сьмяротныя ахвяры, то бок 29 чалавек - гэта немцы.
аз

Прэзыдэнты Польшчы й Нямеччыны размаўлялі па тэлефоне. Як паведаміў кіраўнік Кабінэта прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski), размова тычылася эўрапейскай палітыкі ў кантэксьце выбарчай кампаніі й выбараў у Эўрапейскі парлямэнт, а таксама другога туру прэзыдэнцкіх выбарaў ва Ўкраіне.

Размова Анджэя Дуды й Франка-Вальтэра Штайнмаера была праведзеная па ініцыятыве нямецкага боку й доўжылася каля паўгадзіны.

Пры ейнай нагодзе кіраўнік польскай дзяржавы выказаў нямецкаму прэзыдэнту спачуваньні ў сувязі з аварыяй аўтобуса зь нямецкімі турыстамі, якая ўвечары ў сераду адбылася на Мадэйры. Нагадаем, усе сьмяротныя ахвяры, то бок 29 чалавек - гэта немцы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт