Logo Polskiego Radia
Print

Грэцыя запатрабуе ў Нямеччыны выплаты ваенных рэпарацый

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.04.2019 12:17
Парлямэнцкая камісія ацаніла страты, панесеныя Грэцыяй падчас нямецкай акупацыі ў каля 300 млд эўра.
pixabay.com/Public Domain CC0

Грэцыя запатрабуе ў Нямеччыны выплаты ваенных рэпарацый
Парлямэнцкая камісія ацаніла страты, панесеныя Грэцыяй падчас нямецкай акупацыі ў каля 300 млд эўра.
Улады Грэцыі зьвернуцца да Нямеччыны з афіцыйным патрабаваньнем выплаты рэпарацый за страты панесеныя падчас Другой сусьветнай вайны. Рашэньне па гэтай справе ўчора ўвечары прыняў грэцкі парлямэнт. Згаданае рашэньне падтрымалі як дэпутаты кіруючай партыі, так і апазыцыі. Тым часам Бэрлін лічыць, што няма ніякіх падставаў для гэткіх патрабаваньняў.
Гаворка ідзе пра фінансавую кампэнсацыю матэрыяльных стратаў, кампэнсацыі для ахвяр і іх сем'яў, вяртаньне акупацыйнай пазыкі, якую Грэцыя была вымушана даць немцам і выкрадзеных твораў мастацтва.
Выступаючы ў грэцкім парлямэнце прэм'ер Алексіс Цыпрас падкрэсьліў, што патрабаваньне ваенных рэпарацыяў у Нямеччыны – гэта гістарычны й маральны абавязак, які краіна павінна выканаць.
Спэцыяльная парлямэнцкая камісія ацаніла страты, панесеныя Грэцыяй падчас нямецкай акупацыі ў каля 300 мільярдаў эўра.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт