Logo Polskiego Radia
Print

Лідэр правячай партыі акрэсьліў умовы пераходу Польшчы на эўра

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.04.2019 13:45
Польшча не пяройдзе на эўра да таго часу пакуль не дасягне эканамічнага ўзроўню краінаў Заходняй Эўропы.
Яраслаў Качыньскі Яраслаў Качыньскі PAP/Tomasz Gzell

Старшыня правячай права-кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі паведаміў, што ён даслаў дэклярацыю па гэтым пытаньні польскай апазыцыі. Дакумэнт, накіраваны «Эўрапейскай кааліцыі» і руху «Кукіз 15», утрымлівае прапановы супольнай дэклярацыі апазыцыі й улады па пытаньню «фінансавых інтарэсаў дзяржавы й грамадзян».

Лідэр правячай партыі паведаміў, што ўжо падпісаў такую дэклярацыю. Паводле словаў Качыньскага, у дакумэнце прапісана, што Польшча не пяройдзе на эўра да таго часу пакуль не дасягне эканамічнага ўзроўню краінаў Заходняй Эўропы. Качыньскі выказаў спадзяваньне, што дадзеная палітычная дэклярацыя дапаможа стварыць агульную прастору для стратэгічнага мысьленьня аб будучыні Польшчы й палякаў.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт