Папулярны польскіх партал Onet.pl заказаў у сацыялягічнай лябараторыі IBRiS апытаньне, датычнае даверу палякаў да палітыкаў. І так, на першы месцы паводле даверу грамадзян знаходзіцца прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда: яму давярае 46,7% рэспандэнтаў. Не давярае галаве дзяржавы 41,8% палякаў. Нэйтральна да прэзыдэнта адносіцца 11,3% грамадзян Польшчы.
На другім месцы паводле даверу – прэм'ер-міністар краіны Матэвуш Маравецкі: яму давярае 42,5% удзельнікаў апытаньня й не давярае 48%. У сваю чаргу нэйтральную пазыцыю адносна Маравецкага займае 8,1% рэспандэнтаў.
На трэцім месцы – былы прэмʼер-міністар Польшчы, старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск. Яму давярае 39,9% апытаных, не давярае 46,6%, а нэйтральна адносіцца 13,2%.
На чацьвёртым месцы – старшыня апазыцыйнай Польскай сялянскай партыі Ўладзіслаў Касіняк-Камыш. Ён заручыўся даверам 39,1% рэспандэнтаў. Пры гэтым яму не давярае 28,2% палякаў, а нэйтральна адносіцца 18,6%, паведамляе партал Onet.pl.
Папулярны польскіх партал Onet.pl заказаў у сацыялягічнай лябараторыі IBRiS апытаньне, датычнае даверу палякаў да палітыкаў.
І так, на першы месцы паводле даверу грамадзян знаходзіцца прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда: яму давярае 46,7% рэспандэнтаў. Не давярае галаве дзяржавы 41,8% палякаў. Нэйтральна да прэзыдэнта адносіцца 11,3% грамадзян Польшчы.

вс