Папа Рымскі зьвярнуўся да моладзі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        14.04.2019 12:11
                    
                                 
                
                
                    Ён заклікаў пазбавіцца ад залежнасьці ад мабільных тэлефонаў.
                
                
                    
                         Mazur/episkopat.pl
Mazur/episkopat.pl
                     
                
                
                
               
                
                         «Не бойцеся цішыні, пазбаўцеся ад залежнасьці ад мабільнага тэлефона», Папа Рымскі Францішак зьвярнуўся да моладзі падчас аўдыенцыі ў Ватыкане.
Пантыфік заявіў, што сьвет патрэбуе свабодных маладых людзей, якія цэняць інтарэсы грамадзкасьці, а ня толькі карʼеру.
Падчас сустрэчы з вучнямі сярэдняй школы Папа заклікаў моладзь весьці дзяньнік. Цішыня можа быць нуднай, але з часам нуда праходзіць, – аргумэнтаваў ён. Толькі праз унутранае маўчаньне можна пачуць голас сумленьня і адрозьніць яго ад эгаізму і геданізму, зазначыў пантыфік.
Папа Францыск падкрэсьліў, што ня варта станавіцца залежным ад тэлефона. Мабільны тэлефон – гэта вялікі прагрэс, трэба ім карыстацца.
Аднак, калі вы становіцеся рабом тэлефона, вы траціце сваю свабоду, – дадаў ён. Тэлефон становіцца наркотыкам, зводзячы адносіны да простых кантактаў, сувязі, тады як жыцьцё дадзенае нам не для кантакту, а дзеля таго, каб мець зносіны.
ПР/юл