Летува адклікала пасла ў Расеі праз пагрозы ў яго адрас
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        12.04.2019 09:11
                    
                                 
                
                
                    Паводле Далі Грыбаўскайце, пасол з-за свайго статусу спэцыяльнай сьведкі кідае цень на дыпляматычную службу.
                
                
                    
                         Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          Летува адклікала свайго пасла ў Расеі Рэмігіюса Матузаса для кансультацый праз пагрозы ў яго адрас, паведамляе Delfi.
У МЗС Летувы заявілі, што пасол адклікаецца для кансультацый з-за пагроз, якія атрымала пасольства, супрацоўнікі пасольства й пасол пасьля прысуду па справе „13 студзеня”
Нагадаем, 27 сакавіка 2019 году летувіскі суд прызнаў экс-міністра СССР Дзьмітрыя Язава вінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці падчас штурму тэлецэнтра ў Вільні ў 1991 годзе. Язава завочна прысудзілі да 10 гадоў турмы.
Акрамя таго, пасол Матузас мае статус спэцыяльнай сьведкі, прысвоены яму ў рамках справы аб хабары за выдачу візы, якая расьсьледуецца ў Летуве.
Прэзыдэнт Даля Грыбаўскайце падкрэсьліла, што Матузас з-за свайго статусу спэцыяльнай сьведкі па справе аб хабары кідае цень на дыпляматычную службу.
ru.delfi.lt/nn.by/аз