Logo Polskiego Radia
Print

Прэм’ер Польшчы: Удалося пазьбегнуць „жорсткага брэксіту”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.04.2019 10:03
„Гэта дасьць брытанскаму парлямэнту час на паўторнае абмеркаваньне й прыняцьце дамовы”, - лічыць Матэвуш Маравецкі.
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі.Прэм'ер Матэвуш Маравецкі.PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Прэм’ер Польшчы: Удалося пазьбегнуць „жорсткага брэксіту”
„Гэта дасьць брытанскаму парлямэнту час на паўторнае абмеркаваньне й прыняцьце дамовы”, - лічыць Матэвуш Маравецкі.
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі лічыць, што адтэрміноўваючы тэрмін выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ, удалося пазьбегнуць хаатычнага й „жорсткага брэксіту”. Нагадаем, учора падчас саміту ў Брусэлі лідары эўразьвязаўскіх краінаў згадзіліся адкласьці брэксіт да 31 кастрычніка бягучага году. На гэткую прапанову пагадзілася таксама прэм’ер Тэрэза Мэй.
„Мы выпрацавалі добры кампраміс, таму што ўдалося пазьбегнуць „жорсткага брэксіту””, - сказаў прэм'ер Польшчы. Паводле яго, гэта дадатковы час на тое, каб парлямэнт Вялікабрытаніі абмеркаваў дамову аб выхадзе краіны з ЭЗ і прыняў яе. „Мы лічым, што гэта станоўчая дамова, паколькі абараняе інтарэсы польскіх грамадзянаў, якія пражываюць у працуюць у Вялікабрытаніі”,- сказаў Матэвуш Маравецкі.
Прэм'ер адзначыў, што краіны ЭЗ пакуль не бяруць пад увагу перагляду, прапанаванай Вялікабрытаніі дамовы па справе брэксіту.
Адтэрмінаваньне тэрміну выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ да 31 кастрычніка азначае, што краіна ўсё ж будзе прымушаная правесьці выбары ў Эўрапарлямэнт, якія заплянаваныя на 23 траўня.
аз

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі лічыць, што адтэрміноўваючы выхад Вялікабрытаніі з ЭЗ, удалося пазьбегнуць хаатычнага й „жорсткага брэксіту”.

Нагадаем, учора падчас саміту ў Брусэлі лідары эўразьвязаўскіх краінаў згадзіліся адкласьці брэксіт да 31 кастрычніка бягучага году. На гэткую прапанову пагадзілася таксама прэм’ер Тэрэза Мэй.

„Мы выпрацавалі добры кампраміс, таму што ўдалося пазьбегнуць „жорсткага брэксіту””, - сказаў прэм'ер Польшчы. Паводле яго, гэта дадатковы час на тое, каб парлямэнт Вялікабрытаніі абмеркаваў дамову аб выхадзе краіны з ЭЗ і прыняў яе.

„Мы лічым, што гэта станоўчая дамова, паколькі абараняе інтарэсы польскіх грамадзянаў, якія пражываюць у працуюць у Вялікабрытаніі”,- сказаў Матэвуш Маравецкі.

Прэм'ер адзначыў, што краіны ЭЗ пакуль не бяруць пад увагу перагляду, прапанаванай Вялікабрытаніі дамовы.

Адтэрмінаваньне выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ да 31 кастрычніка азначае, што краіна ўсё ж будзе прымушаная правесьці выбары ў Эўрапарлямэнт, якія заплянаваныя на 23 траўня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт