Logo Polskiego Radia
Print

Польшча пастаянна патрабуе ў Расеі вяртаньня абломкаў Ту-154М

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.04.2019 17:21
Расейскі бок па сёньняшні дзень ня хоча аддаць палякам абломкаў разьбітага самалёту.
 Photo: DavidRockDesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча пастаянна патрабуе ў Расеі вяртаньня абломкаў Ту-154М
Расейскі бок па сёньняшні дзень ня хоча аддаць палякам абломкаў разьбітага самалёту.
Польскі амбасадар у Маскве Ўладзімеж Марціняк (Włodzimierz Marciniak) паведаміў, што польская дыпляматыя пастаянна патрабуе ў Расеі вяртаньня абломкі ўрадавага Ту-154М, які 9 гадоў таму разьбіўся пад Смаленскам.
Аднак расейскі бок па сёньняшні дзень ня хоча аддаць палякам машыны, паясьняючы гэта працэдурнымі аспэктамі. Такім чынам Расея перашкаджае польскім праваахоўным органам у расьсьледаваньні прычын аўтакатастрофы.
Польшча ўжо дзевяць гадоў патрабуе вяртаньня абломкаў, як шляхам непасрэдных кантактаў паміж Масквой і Варшавай, так і на міжнародных форумах. Нядаўна рэзалюцыю, якая заклікае Расею вярнуць Польшчы часткі самалёту, прыняла Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы.
Паводле польскага амбасадара, гэтае пытаньне зьяўляецца адной з пастаянных спраў, якія закранаюцца ў польска-расейскіх дыпляматычных адносінах.
Уладзімеж Марціняк дадаў, што ён таксама ў асабістых кантактах і падчас публічных выступах закранае гэтае пытаньне.
аз

Польскі амбасадар у Маскве Ўладзімеж Марціняк (Włodzimierz Marciniak) паведаміў, што польская дыпляматыя пастаянна патрабуе ў Расеі вяртаньня абломкaў урадавага Ту-154М, які 9 гадоў таму разьбіўся пад Смаленскам.

Аднак расейскі бок па сёньняшні дзень ня хоча аддаць палякам машыны, паясьняючы гэта працэдурнымі аспэктамі. Такім чынам Расея перашкаджае польскім праваахоўным органам у расьсьледаваньні прычын авiякатастрофы.

Польшча ўжо дзевяць гадоў патрабуе вяртаньня абломкаў, як шляхам непасрэдных кантактаў з Масквой, так і на міжнародных форумах. Нядаўна рэзалюцыю, якая заклікае Расею вярнуць Польшчы часткі самалёту, прыняла Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы.

Паводле польскага амбасадара, гэтае пытаньне зьяўляецца адной з пастаянных спраў, якія закранаюцца ў польска-расейскіх дыпляматычных адносінах.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт