БАЖ заклікала спыніць крымінальную справу ў дачыненьні да „Белсату”
9 красавіка ўпраўленьне Сьледчага камітэта па Менску правяло ператрус у офісе тэлеканала „Белсат”.
Грамадзкае аб'яднаньне „Беларуская асацыяцыя журналістаў” заклікала ўлады спыніць крымінальную справу ў дачыненьні да супрацоўнікаў тэлеканала „Белсат”. Адпаведная заява прынятая праўленьнем арганізацыі.
„9 красавіка ўпраўленьне Сьледчага камітэта па Менску правяло ператрус у кватэры, якую выкарыстоўваюць для сваёй працы супрацоўнікі спадарожнікавага тэлеканала „Белсат”. У выніку ператрусу, які доўжыўся каля чатырох гадзін і пацягнуў за сабой фактычны разгром офіса, былі забраныя два сыстэмныя блёкі, тры ноўтбукі і ўсе электронныя носьбіты інфармацыі” - гаворыцца ў заяве БАЖ.
Вобшук праводзіўся ў межах крымінальнай справы, распачатай па ч. 2 арт. 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп) пракуратурай Менска, пра распаўсюджваньне на сайце тэлеканала „Белсат” „выдумак паклёпніцкага характару”, паведаміў начальнік аддзела інфармацыі й сувязі з грамадзкасьцю цэнтральнага апарата Сьледчага камітэта Сяргей Кабаковіч.
Як заяўляе БАЖ, пазыцыя арганізацыі па такой катэгорыі спраў застаецца нязьменнай з 2002 году. „Непрапарцыйна, калі для абароны гонару й годнасьці выкарыстоўваюцца сродкі крымінальнага перасьледу”.
„Ператрусы ў журналістаў і ў офісах СМІ самі па сабе зьяўляюцца ўмяшальніцтвам у свабоду, бо перакрэсьліваюць права журналістаў захоўваць крыніцы інфармацыі. А за апошнія месяцы гэта стала для сілавікоў амаль нормай. На нашу думку, такія справы павінны разглядацца ў судзе выключна ў межах грамадзянска-прававога працэсу”, - гаворыцца ў заяве.
Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае ўлады Беларусі выконваць рэкамэндацыі міжнародных арганізацый у галіне свабоды слова й скасаваць крымінальную адказнасьць за дыфамацыю; не выкарыстоўваць крымінальны перасьлед супраць СМІ па дыфамацыйных артыкулах; спыніць крымінальную справу аб паклёпе й вярнуць забраную тэхніку прадстаўнікам тэлеканала „Белсат”.
Карэспандэнт „Белсата” Алесь Залеўскі мяркуе, што вобшук можа быць зьвязаны з матэрыялам аб карупцыі ў сыстэме аховы здароўя, які ён рабіў летам мінулага году. Як паведаміў Залеўскі, у тэкставай вэрсіі матэрыялу „Сілавікі хапаюць мэдыкаў — больш за 50 затрыманых” на сайце belsat.eu праз тэхнічную памылку была апублікаваная інфармацыя пра затрыманьне старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз Беларусі Андрэя Шведа. Пазьней тэлеканал разьмясьціў абвяржэньне й выказаў Шведу прабачэньні. Аднак кіраўнік Дзяржкамітэта судовых экспэртыз зьвярнуўся ў Сьледчы камітэт з патрабаваньнем распачаць крымінальную справу.
belapan.by/аз