Прэзыдэнт удзельнічае ў канфэрэнцыі «Пэрспэктывы для сельскай мясцовасьці»
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
09.04.2019 13:50
«Перадусім мы хочам, каб Польшча была заможнай дзяржавай – гэта найважнейшае».
Анджэй Дуда й дзеці вёскі КальскPAP/Marcin Bielecki
Прэзыдэнт Польшчы прымае ўдзел у канфэрэнцыі «Пэрспэктывы для жыхароў сельскай мясцовасьці»
Канфэрэнцыя праходзіць у вёсцы Кальск, якая знаходзіцца на паўднёвым-усходзе Польшчы. Падчас свайго выступу на канфэрэнцыі, прысьвечанай пэрспэктывам жыхароў польскіх вёсак, прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда падкрэсьліў што дзяржава павінна ствараць умовы для сучаснага разьвіцьця. Анджэй Дуда перакананы ў неабходнасьці сучаснага разьвіцьця краіны.
Анджэй Дуда: Перадусім мы хочам, каб Польшча была заможнай дзяржавай – гэта найважнейшае. Сучасная дзяржава ўвесь час рэалізуецца шляхам інтэнсіўнага разьвіцьця. Разьвіцьця дзеля забесьпячэньня людзям годных умоваў для жыцьця й для асабістага прагрэсу.
Падчас канфэрэнцыі на тэму пэрспэктыў разьвіцьця сельскай мясцовасьці былі прэзэнтаваныя праекты ды ініцыятывы, якія павінны павысіць якасьць жыцьця польскай вёскі.
Канфэрэнцыя праходзіць у вёсцы Кальск, якая знаходзіцца на паўднёвым-усходзе Польшчы. Падчас свайго выступу на канфэрэнцыі прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда падкрэсьліў што дзяржава павінна ствараць умовы для сучаснага разьвіцьця.

IAR/эж