Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве прайшоў Катынскі марш ценяў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.04.2019 17:11
  • марш.mp3
Сярод удзельнікаў рэканструкцыі, мэта якой - памятаць пра расстрэл сталінскім НКДВ польскіх афіцэраў і чыноўнікаў, - былі й беларусы.

У нядзелю ў Варшаве прайшоў Катынскі марш ценяў (Katyński Marsz Cieni). Гэтае гістарычна-рэканструкцыйнае мерапрыемства, удзел у якім сёлета прыняло 450 рэканструктараў, адбылося 12-ы па ліку раз, а яго мэта – памятаць пра расстрэл сталінскім НКДВ польскіх афіцэраў і чыноўнікаў у 1940 годзе.
Сярод удзельнікаў маршу быў лідар групы гістарычнай рэканструкцыі «Беларусы ў Войску Польскім», кандыдат гістарычных навук, спэцыяліст па вайсковых пытаньнях Ігар Мельнікаў.
Паводле яго, Катынскі марш ценяў важны таксама й для беларусаў, бо гэта й частка беларускай гісторыі, паколькі ахвярамі сталінскага забойства, якое палякі называюць Катынскім злачынствам, сталі этнічныя беларусы й выхадцы з Заходняй Беларусі. Зь Ігарам Мельнікавым размаўляе Валеры Саўко.

слухайце далучаны гукавы файл

фота:

PAP/Marcin Obara

асабісты архіў Ігара Мельнікава

Беларуская служба Польскага радыё

/

Ігар
Ігар Мельнікаў у мундзіры супрацоўніка даваеннай польскай Дзяржаўнай паліцыі
Дыплём
Дыплём за ўдзел у мерапрыемстве ад арганізатараў
Ігар
Ігар Мельнікаў з дыплёмам
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт