Беларусь адкрыла Чарнобыльскую зону адчужэньня для турыстаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.04.2019 09:11
                    
                                 
                
                
                    Так званая „трыццацікілямэтроўка” была зачынена для пастароньніх больш за трыццаць гадоў.
                
                
                    
                         pixabay.com/CC0 Public Domain
pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          У Беларусі запушчаны турыстычныя маршруты ў зоне адчужэньня, усталяванай пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе, паведаміў учора тэлеканал АНТ.
Так званая „трыццацікілямэтроўка” была зачынена для пастароньніх больш за трыццаць гадоў. Хоць ахвотныя ўбачыць „мёртвыя” зямлі былі заўсёды. Прыязджалі з самых розных краін. Зараз турыстам рады цалкам легальна. Першы час групы будуць адпраўляць прыкладна два разы на месяц. Масавыя экскурсіі пачнуцца пасьля абкаткі галоўных маршрутаў.
nn.by/аз