Яраслаў Качыньскі: У ЭЗ трэба змагацца за польскія інтарэсы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.04.2019 14:15
У Кадзідле (Kadzidło) у Мазавецкім ваяводзтве праходзіць выбарчая канвэнцыя „Права й справядлівасьці”.
Яраслаў Качыньскі PAP/Tomasz Waszczuk
Качыньскі: У ЭЗ трэба змагацца за польскія інтарэсы
У Кадзідле (Kadzidło) у Мазавецкім ваяводзтве праходзіць выбарчая канвэнцыя „Права й справядлівасьці”.
„Польская сельская гаспадарка - гэта вялізны патэнцыял і важнае, каб яго выкарыстоўваць”, - падкрэсьліў старшыня кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”. Яраслаў Качыньскі (Jarosław Kaczyński) адзначыў, што выбары ў Эўрапарлямэнт важныя, паколькі ў ЭЗ „трэба рашуча і ўмела змагацца за польскія інтарэсы, у тым ліку інтарэсаў польскай вёскі”.
Сёньня ў гарадку Кадзідла (Kadzidło) у Мазавецкім ваяводзтве праходзіць выбарчая канвэнцыя „Права й справядлівасьці”, прысьвечаная невялікім населеным пунктам і польскай сельскай гаспадарцы. У сустрэчы прымае ўдзел таксама прэм’ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki).
Яраслаў Качыньскі дадаў, што кіроўная партыя і ўрад будуць імкнуцца да выкарыстаньня патэнцыялу польскай сельскай гаспадаркі, але дзеля гэтага яны патрабуюць таксама падтрымкі, у тым ліку, выбарчай.
аз
„Польская сельская гаспадарка - гэта вялізны патэнцыял і важнае, каб яго выкарыстоўваць”, - падкрэсьліў старшыня кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”. Яраслаў Качыньскі (Jarosław Kaczyński) адзначыў, што выбары ў Эўрапарлямэнт важныя, паколькі ў ЭЗ „трэба рашуча і ўмела змагацца за польскія інтарэсы, у тым ліку інтарэсы польскай вёскі”.
Сёньня ў гарадку Кадзідла (Kadzidło) у Мазавецкім ваяводзтве праходзіць выбарчая канвэнцыя „Права й справядлівасьці”, прысьвечаная невялікім населеным пунктам і польскай сельскай гаспадарцы. У сустрэчы прымае ўдзел таксама прэм’ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki).
Яраслаў Качыньскі дадаў, што кіроўная партыя і ўрад будуць імкнуцца да выкарыстаньня патэнцыялу польскай сельскай гаспадаркі, але дзеля гэтага яны патрабуюць падтрымкі, у тым ліку, выбарчай.
аз