ЗША хочуць прадаць Польшчы F-35
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        05.04.2019 13:39
                    
                                 
                
                
                    Адміністрацыя ЗША разглядае пытаньне аб продажы зьнішчальніка пятага пакаленьня чарговым дзяржавам.
                
                
                    
                         www.arabianbusiness.com
www.arabianbusiness.com
                     
                
                
                
               
                
                         Сярод краін, якія імкнуцца набыць F-35, ёсьць таксама Польшча. Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак зазначыў, што ён вельмі задаволены дадзенай інфармацыяй. «Гэта мяне ня дзівіць, бо мы ўжо пачалі перамовы», – сказаў кіраўнік Міністэрства абароны.
Паводле словаў Марыюша Блашчыка, калі амэрыканцы адкрыта разважаюць пра новыя краіны, гэта ёсьць праявай добрай волі зь іхняга боку, каб перамовы скончыліся як мага хутчэй і з посьпехам.
Міністар абароны таксама нагадаў пра тое, што Польшчы неабходна замяніць старыя савецкія зьнішчальнікі Су-22 і МіГ-29. У пляне тэхнічнай мадэрнізацыі арміі пазначаецца, што набыцьцё самалёта пятага пакаленьня зьяўляецца адной з прыярытэтных задач на бліжэйшыя гады для Польшчы.
Неўзабаве ў ЗША вылеціць група польскіх перамоўнікаў, якія будуць весьці перамоваў з амэрыканскім бокам. Польшча зацікаўлена ў набыцьці 32 самалётаў пятага пакаленьня.
ПР/юл