„Круглы стол прывёў да бяскроўнай рэвалюцыі ў Польшчы й зьмены палітычнай сыстэмы” - сказаў прэзыдэнт Анджэй Дуда, адкрываючы міжнародную канфэрэнцыю пад загалоўкам: „Як рухнуў камунізм. 1989 год у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе”. Канфэрэнцыя была арганізаваная ў 30-ю гадавіну „Круглага стала”.
Паводле кіраўніка польскай дзяржавы, перамовы паміж апазыцыяй і камуністычнай уладай мелі вялікае значэньне, паколькі прывялі да часткова свабодных выбараў 4 чэрвеня 1989 году.
„Тады мы павінны пачаць сапраўдную рэвалюцыю ў Польшчы й сапраўдныя дэмакратычныя перамены, як гэтага хацела грамадзтва, выказваючы сваю волю на выбарах”, - сказаў Анджэй Дуда. Ён прызнаў, што, на жаль, такім чынам не адбылося.
Кіраўнік польскай дзяржавы нагадаў, што некалькі гадоў пазьней адбыўся „чорны дзень” 4 чэрвеня 1992 году, калі дайшло да зьвяржэньня ўраду Яна Альшэўскага.
„Гэтыя падзеі, хоць і не прывялі да кровапраліцьця, надзвычай балючыя й трагічныя ў нашай гісторыі”, - сказаў прэзыдэнт. Паводле яго, згаданыя падзеі запаволілі працэс пераўтварэньняў у Польшчы.
Анджэй Дуда нагадаў, што падзеі 1989 году ў Польшчы прычыніліся да „восені народаў” у Цэнтральнай Эўропе: „трохкутнага стала” у Вугоршчыне, „аксамітнай рэвалюцыі” ў Чэхаславаччыне, і, нарэшце, падзеньня бэрлінскай сьцяны.
Заўтра мінае 30 гадоў з моманту падпісаньня пагадненьня, якое завяршыла паседжаньні „Круглага стала”.
аз
Анджэй Дуда адкрыў канфэрэнцыю на тэму „Круглага стала”
У пятніцу мінае 30 гадоў з моманту падпісаньня пагадненьня, якое завяршыла паседжаньні „Круглага стала”.
„Круглы стол прывёў да бяскроўнай рэвалюцыі ў Польшчы й зьмены палітычнай сыстэмы” - сказаў прэзыдэнт Анджэй Дуда, адкрываючы міжнародную канфэрэнцыю пад загалоўкам: „Як рухнуў камунізм. 1989 год у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе”. Канфэрэнцыя была арганізаваная ў 30-ю гадавіну „Круглага стала”.
Паводле кіраўніка польскай дзяржавы, перамовы паміж апазыцыяй і камуністычнай уладай мелі вялікае значэньне, паколькі прывялі да часткова свабодных выбараў 4 чэрвеня 1989 году.
„Тады мы павінны пачаць сапраўдную рэвалюцыю ў Польшчы й сапраўдныя дэмакратычныя перамены, як гэтага хацела грамадзтва, выказваючы сваю волю на выбарах”, - сказаў Анджэй Дуда. Ён прызнаў, што, на жаль, такім чынам не адбылося.
Кіраўнік польскай дзяржавы нагадаў, што некалькі гадоў пазьней адбыўся „чорны дзень” 4 чэрвеня 1992 году, калі дайшло да зьвяржэньня ўрад Яна Альшэўскага.